Максім Рыбакоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».

Клубная кар’ера Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, з 2010 года гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе стаў выступаць за дубль. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Максім стаў гуляць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін годЛевицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром». У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2018 года пакінуў «Дняпро»Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»Байдук и Рыбаков стали игроками "Белшины". Пачынаў сезон у стартавым складзе, але пазней траўму і з ліпеня да канца сезона не з’яўляўся на полі. У студзені 2019 падоўжыў кантракт з «Белшынай»Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной". Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца на полі.

У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»"Днепр-Могилев" подписал вратаря и хавбека. Стаў асноўным іграком каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубамЖуров, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев". У сезоне 2021 заставаўся асноўным іграком магіляўчан. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»Максим Рыбаков покинул "Днепр" і завяршыў прафесійную кар’еруНовая глава Антона Шрамченко. “Если надо, и троих детей смогу занять, накормить и одеть”, у якасці аматара стаў выступаць за шклоўскі «Спартак».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Спартак 24 0 2011 дубль Дняпро 10 2 2012 Д3 Дняпро-2 35 15 2013 Д1 Дняпро 8 0 2014 Д1 Дняпро 16 0 2015 Д2 Дняпро 23 1 2016 Д2 Дняпро 26 2 2017 Д1 Дняпро 19 0 2018 Д2 Белшына 8 1 2019 Д2 Белшына 3 0 2020 Д3 Дняпро 25 11 2021 Д2 Дняпро 24 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Шклоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына