Маты́рына — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Матырына, у басейне ракі Лукомка.
Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,69 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады ў возеры 0,98 млн м³. Плошча вадазбору 2,26 км².
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, часткова зліваюцца са схіламі. Пойма ўчасткамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе шырынёй 50—100 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана ілам і сапрапелем. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна