Роберт Гвіскар (каля 1015 — ) — адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію.
Біяграфічныя звесткі Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэрыторыі ў Паўднёвай Італіі, разбіў войскі Папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). 3 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Роберта Гвіскара і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Роберт Гвіскар прынёс Папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўднёвай Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцылійскага каралвўства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Роберта Гвіскара, адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў таму ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Роберт Гвіскар перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна ў бітве каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу Папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імператар Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.
Літаратура