__NOTOC__

15 сакавіка — 74-ы (75-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

220: Пасля смерці Цаа Цаа, імператарам Вэй становіцца яго сын, Цаа Пэй. 1493: Першая экспедыцыя Хрыстафора Калумба вярнулася ў Іспанію. 1765: Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў Рыцарскую школу ў Варшаве, з’явілася першая дзяржаўная школа ў Рэчы Паспалітай. 1848: Пачатак Венгерскай рэвалюцыі (: «Вясна народаў»). 1917: Лютаўская рэвалюцыя: расійскі імператар Мікалай II зракаецца прастолу, за сябе і за сына. 1939: Войскі Германіі ўступаюць у Прагу — ліквідацыя Чэхаславакіі. 1982: Адкрыўся Беларускі музей у Ляймене. 1994: Прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. 2000: «Марш свабоды» ў Мінску. 2013: На Беларусь абрынуўся цыклон «Хаўер».

Нарадзіліся 1614: Францыск Сільвій, галандскі медык, фізіёлаг 1713: Нікала Луі дэ Лакайль, французскі астраном 1767: Эндру Джэксан, сёмы прэзідэнт ЗША 1830: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык 1854: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач 1878: Рэза Пехлеві, шах Ірана 1881: Аляксей Назарэўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч 1893: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік 1920: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг 1924: Юрый Бондараў, рускі пісьменнік 1930: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932: Ежы Хофман, польскі кінарэжысёр 1933: Філіп дэ Брака, французскі кінарэжысёр 1942: Жак Дуаён, французскі рэжысёр 1943: Дэвід Кроненберг, канадскі кінарэжысёр 1955: Дзі Снайдэр, амерыканскі рок-музыкант 1968: Сабрына, італьянская поп-спявачка 1972: Марк Хопус, амерыканскі рок-музыкант

Памерлі 44 да н.э.: Юлій Цэзар, імператар рымскі 493: Адаакр, правадыр герулаў, ругіяў або скіраў 1190: Ізабела дэ Эно, каралева Францыі. 1842: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар 1937: Говард Філіпс Лаўкрафт, амерыканскі паэт і пісьменнік (нар. 20.8.1890) 1941: Аляксей фон Яўленскі, руска-нямецкі мастак 1975: Арыстоцель Анасіс, грэчаскі карабельны магнат 1981: Рэнэ Клер, французскі рэжысёр 1997: Віктор Вазарэлі, французскі мастак 2019: Уільям Стэнлі Мервін, амерыканскі паэт

Святкуюць Беларусь: Дзень Канстытуцыі

315