Ян Юзаф Тысоўскі (; , — , ) — польскі палітычны дзеяч, лідар Кракаўскага паўстання.
Біяграфія Тысоўскі нарадзіўся ў Тарнаве 8 сакавіка 1811 годаTyssowski Jan Józef W: Encyklopedia PWN [on-line]. Wydawnictwo Naukowe PWN. [dostęp 2013-09-27] . У маладосці прымаў удзел у лістападаўскім паўстанні, затым удзельнічаў у падпольных арганізацыях, змагароў за незалежнасць у Галіцыі. 21 лютага 1846 года, пасля пачатку паўстання ў Кракаве, увайшоўTyssowski Jan Józef W: Encyklopedia WIEM [on-line]. Onet. [dostęp 2013-09-27] Ewa Michałowska Walkiewicz: Jan Józef Tyssowski - Dyktator powstania krakowskiego Polish Pages, Inc. [dostęp 2013-09-27] у склад Нацыянальнага ўрада Польшчы, а з 24 лютага па 3 сакавіка быў дыктатарам паўстання. З-за сялянскіх хваляванняў, па ўзгадненні з кракаўскай зямельнай арыстакратыяй, імкнуўся да абмежавання баявых дзеянняў. Пагражаў расійска-аўстрыйскаму войску сялянскім паўстаннем, адмовіўся ад капітуляцыі ў Кракаве перад аўстрыйскай арміяй, толькі пасля выхаду з горада ён вырашыў правесці з прусакамi перамовы аб умовах капітуляцыіKoniec powstania krakowskiego — złożenie broni przez oddział Jana Tyssowskiego. W: Muzeum Historii Polski [on-line]. Muzeum Historii Polski. [dostęp 2013-09-27] . У рэшце рэшт пайшоў з 1500 жаўнерамі да Прусіі і быў інтэрнаваны разам з паўстанцамі ў раёне Новай Беруні на год, пасля чаго атрымаў дазвол на выезд у ЗША. У ЗША арганізаваў Польскае Дэмакратычнае Таварыства ў Амерыцы. Памёр 5 красавіка 1857 года ў Вашынгтоне, акруга Калумбія.
Катэгорыя:Палітыкі Польшчы