Наперстаўка пурпуровая, Палечнік чырвоны (Digitalis purpurea) — від шматгадовых (у культуры — двухгадовых) травяністых раслін сямейства . Раней, у іншых класіфікацыях, расліну адносілі да сямейства .

Этымалогія Батанічная назва паходзіць ад , што азначае пярсцёнак, палец: вяночак нагадвае напарстак.

Марфалогія Сцёблы 30-120 см вышынёй, прамыя, бароздавыя, могуць быць раўнамерна пакрытыя лісцем, густа пакрытыя простымі і залозістымі валасінкамі.

Кветкі ў густой, аднабаковай і шматкветкавай, пірамідальнай, большай часткай доўгай гронцы. Прыкветкі яйкападобныя або даўгавата-ланцэтныя, вострыя, роўныя даўжыні кветаножак або перавышаюць іх. Кветаножкі 0,5—1 см даўжынёй (пры пладах павялічваюцца да 2 см), густа пакрытыя залозістымі валасінкамі. Долі чашачкі 8-13 мм даўжынёй (пры пладах да 15 мм) і 4-8 мм шырынёй, даўгавата-яйкападобныя, завостраныя. Вяночак пурпуровы або радзей белы, на ніжняй унутранай паверхні трубкі з белай плямай, на якой размешчана некалькі пупуровых кропкавых плям, 3-4 см даўжынёй, трубчата-званочкавы, звонку голы, усярэдзіне на ніжняй губе са шматлікімі, доўгімі, вялікімі, адтапыранымі валасінкамі, якія амаль закрываюць уваход у трубку вяночка, адгін вельмі кароткі, верхняя губа адгіну з расцягнутымі нязначнымі двума долямі, ніжняя трохкутная, тупая, роўная каля траціны даўжыні вяночка. Тычынкі голыя. Завязь залозіста-апушаная.

Батанічнае апісанне Лісце аксаміцістае, зверху цёмна-зялёнае і рассеяна пакрыта валаскамі, знізу сіваватае, лямцавае ад доўгіх, мнагаклеткавых, часта ападальных і залозістых валасінак, з моцна выступаючым сеткаватым жылкаваннем, край ліста нераўнамерна гародкавы, радзей пілаваты. Разеткавае і ніжняе сцябловае лісце 12-20 (35) см даўжынёй і 3-7 (11) см шырынёй, яйкападобнае або даўгавата-яйкападобнае, завостранае, рэзка адцягнутае ў доўгі, 3-11 см, хвосцік. Верхняе сцябловае лісце кароткачаранковае або сядзячае, у два ці больш разоў менш ніжніх, яйкападобнае або яйкападобна-ланцэтнае.

Каробачка 8-12 мм даўжынёй, 6-9 мм шырынёй, яйкападобная, тупая, густа пакрыта залозістымі валасінкамі. Насенне вельмі дробнае, карычняватае, ячэістае, авальнае або чатырохгранна-прызматычнае, 0,6—0,9 мм даўжынёй і 0,4—0,6 мм шырынёй. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Від апісаны з Заходняй Еўропы.

Арэал Еўропа: Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Італія (Сардзінія), Францыя (уключаючы Корсіку), Партугалія, Іспанія; Паўночная Афрыка: Марока.

Гэта вельмі непатрабавальная і доўгаквітнеючая дэкаратыўная расліна, якая папулярна ў садаводаў. Звычайна вырошчваецца як двухгадовая расліна.

Від не адыграў ніякай ролі ні ў народнай медыцыне, ні ў народных павер’ях Заходняй Еўропы, у адрозненне ад Digitalis ferruginea, якая з’яўляецца лекавай раслінай.

Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Трыпутнікавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Ядавітыя расліны