Большая частка насельніцтва Арменіі з’яўляецца хрысціянамі — паслядоўнікамі Армянскай апостальскай царквы.
Хрысціянства
Хрысціянства з’явілася ў Арменіі ў I стагоддзі н.э., калі, паводле падання, у краіне навучалі апосталы Ісуса Хрыста Фадзей і Варфаламей, апошнія лічацца заснавальнікамі Армянскай апостальскай царквы. У пачатку IV стагоддзя (традыцыйная дата — 301 год) цар Трдат III абвясціў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй, такім чынам Арменія стала першай хрысціянскай дзяржавай у свеце.
Паводле апублікаваных матэрыялаў перапісу насельніцтва Арменіі 2011 года, 92,6 % насельніцтва краіны належаць да Армянскай апостальскай царквы, 1,0 % насельніцтва адносяцца да пратэстанцкай Армянскай евангелісцкай царквы, 0,5 % адносяцца да Армянскай каталіцкай царквы, 0,3 % да дэнамінацыі Сведак Іеговы (мае адрозненні як ад традыцыйных хрысціянскіх цэркваў, так і ад пратэстанцкіх), 0,25 % праваслаўных, 0,1 % адносяцца да духоўна-хрысціянскай дэнамінацыі малакане, таксама невядомы лік хрысціянаў у матэрыялах перапісу аднесены да катэгорыі «іншыя» (агулам 0,26 % насельніцтва краіны), якая, апроч хрысціянаў, складаецца з мусульманаў, іўдаістаў і прыхільнікаў іншых нехрысціянскіх рэлігій. Такім чынам, трохі менш за 95 % насельніцтва краіны спавядаюць хрысціянства.
Армянская апостальская царква належыць да Арыентальных праваслаўных цэркваў, у лік якіх уваходзяць таксама Копцкая, Эфіопская, Эрытрэйская, Сірыйская і Малаанкарская праваслаўныя цэрквы.
Сярод шэрага нацыянальных меншасцей назіраецца высокая ступень рэлігійнай асіміляцыі: так, 77 % грэкаў Арменіі аднояцца да Армянскай апостальскай царквы, да гэтай жа царквы адносяцца 57 % украінцаў, 41 % рускіх і грузінаў, 34 % асірыйцаў. Назіраецца таксама ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння колькасці і дзелі нацыянальных меншасцей, якія з’яўляюцца традыцыйнымі носьбітамі тых канфесій, якія не маюць традыцыйнага шырання сярод этнічных армян.
Езідызм
Пры перапісе езіды кваліфікаваліся як самастойны этнас, а іх традыцыйная рэлігія ў афіцыйна выдадзеных матэрыялах перапісу фігуруе пад назвай «шарфадзінская». З 35 308 этнічных езідаў да шарфадзінскай рэлігіі належаць 69 % (24 518 чалавек), апроч таго, да шарфадзінскай рэлігіі належаць 31 % этнічных курдаў (682 чалавекі). Усяго ў Арменіі жыве 25 204 паслядоўнікаў шарфадзінскай рэлігіі (0,83 % насельніцтва краіны). Езіды галоўным чынам жывуць у паселішчах Арарацкай даліны, на паўночны захад ад Ерэвана. 29 верасня 2012 года ў Армавірскай вобласці Арменіі ўрачыста быў адкрыты езідскі храм «Зіарат». Гэта першы храм, пабудаваны за межамі спрадвечнай радзімы езідаў — паўночнага Ірака, закліканы задаволіць духоўныя патрэбы езідаў АрменііЮрий Дасни. «Езидский храм в Армении», Kurdistan.ru, 22.10.2012.
Іўдаізм У Арменіі жыве 3 тысячы іўдзеяў, галоўным чынам у ЕрэванеАрмения — Где живут евреи — Еврейский мир — Центральный Еврейский Ресурс. Сайт русскоязычных евреев всего мира. Еврейские новости. Еврейские фамилии.
Іслам
У Арменіі жывуць паслядоўнікі ісламу, гэту рэлігію вызнаюць курды, персы, азербайджанцыAZG Daily і іншыя народы. У Ерэване для мусульманаў дзейнічае мячэцьАРМЯНО-ИРАНСКИЕ ОТНОШЕНИЯ И РАЗРЕШЕНИЕ КАРАБАХСКОГО КОНФЛИКТА .
Цяпер у Арменіі дыяспара мусульманаў-курдаў налічвае некалькі сотняў чалавек, большасць з іх жыве ў Абавянскім раёне, некаторая колькасць мусульманаў-азербайджанцаў жыве каля ўсходніх і паўночных меж Арменіі ў сельскай мясцовасці. У Ерэване жывуць каля 1 тысячы мусульманаў — курды, персы і выхадцы з Блізкага Усходу.
Паганства Па даных перапісу 2011 года, у краіне жыве 5 434 паслядоўнікі паганства. Пераважная большасць грамадзянаў Арменіі, якія пры перапісе ўлічаны як паганцы, — гэта этнічныя езіды (3624 чалавекі ці 10 % агульнага ліку этнічных езідаў), а таксама этнічныя курды (палова агульнага ліку этнічных курдаў Арменіі, ці 1068 чалавек, запісаны як паганцы).
Сярод этнічных армян у якасці паганцаў сябе паказалі 734 чалавека ці 0,02 % усіх этнічных армян краіны. Гетанізм — неапаганскі рэлігійны рух, што ўзнаўляе традыцыйную дахрысціянскую рэлігію армян. Заснаваны арменолагам Слакам Какасянам на базе твораў вядомага армянскага нацыяналіста Гарэгіна Нждэ. Неапаганскія абрады рэгулярна праводзяцца ў храме Гарні. Кіраўніком паганскіх абшчын Арменіі з’яўляецца жрэц Заграб Петрасян. Дакладная колькасць паслядоўнікаў невядомая.
Свабода веравызнання ў Арменіі Канстытуцыя з папраўкамі, занесенымі ў снежні 2005 года, абвяшчае свабоду веравызнання, аднак закон накладае вызначаныя абмежаванні на свабоду веравызнання прыхільнікаў рэлігійных меншасцей, і ёсць некаторыя абмежаванні на практыцы. Армянская Апостальская Царква, якая мае афіцыйны юрыдычны статус, як нацыянальная царква, карыстаецца некаторымі прывілеямі, не даступнымі для іншых рэлігійных груп. Некаторыя канфесіі паведамілі пра дыскрымінацыю з боку службовых асоб сярэдняга ці нізкага ўзроўню ўрада, але адзначылі, што службовыя асобы высокага ўзроўню больш памяркоўныя. Сацыяльныя адносіны да некаторых груп рэлігійных меншасцей былі дваістымі, і з’явіліся паведамленні пра сацыяльную дыскрымінацыю ў дачыненні да членаў гэтых групArmenia: International Religious Freedom Report 2007 .
Афіцыйная статыстыка +Рэлігійны склад насельніцтва Арменіі паводле перапісу 2011 годаОкончательные итоги Национальной переписи населения Республики Армения 2011 года. Таблица 5.4 Население (городскoe, сельскoe) по национальности, полу и вероисповеданию Нацыянальнасць Насельніцтва ўсяго Маюць веравызнанне Армянская апостальская Евангельская Шарфадзінская Каталіцкая Сведкі Іеговы Праваслаўныя Паганцы Малакане іншыя (у т.л. мусульмане, іўдаісты) Не маюць веравызнання Адмовіліся адказаць Не ўказалі рэлігію Арменія (усяго) 3 018 854 2 897 267 2 796 519 29 280 25 204 13 843 8 695 7 532 5 434 2 872 7 888 34 373 10 941 76 273 Армяне 2 961 801 2 843 545 2 784 553 28 454 0 13 247 8 581 3 413 734 0 4 563 33 254 10 086 74 916 Езіды 35 308 33 772 3 597 532 24 518 0 40 0 3 624 0 1 461 413 547 576 Рускія 11 911 11 078 4 899 150 0 336 37 2 798 0 2 755 103 325 132 376 Асірыйцы 2 769 2 556 935 47 0 11 14 601 2 0 946 162 20 31 Курды 2 162 2 098 180 42 682 0 2 0 1 068 0 124 29 18 17 Украінцы 1 176 1 121 674 10 0 44 8 360 0 19 6 34 8 13 Грэкі 900 838 692 6 0 24 2 109 0 0 5 41 9 12 Грузіны 617 401 253 10 0 23 4 93 0 0 18 17 16 183 Персы 476 401 27 0 3 12 0 1 0 0 358 17 36 22 іншыя 1 634 1 393 661 29 1 143 6 150 6 98 299 64 51 126 адмовіліся адказаць на пытанне пра нацыянальнасць 100 64 48 0 0 3 1 7 0 0 5 17 18 1