Ма́льва лясная — С. 43. (Malva sylvestris) — расліна сямейства , від роду .
Назва
Мальва лясная, мальва, рожа ляснаяЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., мальва маўрытанская — у крыніцы пад назвай
Біялагічнае апісанне
Гэта двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—120 см. Сцябло прамое, у асноўным галінастае, звычайна пакрытае рассеянымі валасінкамі.
Лісце на доўгіх хвосціках, па краях гародчата-зубчастае, з круглявымі пяці—сямілопасцевымі пласцінкамі. Прылісткі ланцэтападобныя, бледна-зялёныя, па краях доўгарасніцавыяhttp://www.cnshb.ru/AKDiL/0046/base/k0450001.shtm.
Кветак звычайна некалькі (часам адна). Яны знаходзяцца ў пазухах лісця. Подчашша складаецца з даўгавата-авальных лісточкаў, па краях расніцавых. Чашачка амаль да сярэдзіны падзелена на трохкутныя долі, паблізу некалькі пладоў разрастаецца. Вяночак ружовага колеру. Ён у 3-4 разы больш чашачкі, пялёсткі даўжынёй да 2,5 см, зваротнаяйкападобныя, глыбокавыемкавыя.
Формула кветкі: .
Плады састаўныя, складаюцца з 10—13 голых, на спінках сеткава-маршчыністых плодзікаў.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна расце ў лясах і светлых парках, часам як пустазелле. Арэал віду ўключае ў сябе паўднёвую палову Еўрапейскай часткі Расіі, Крым, Каўказ, Сярэднюю Азію, Заходнюю Еўропу, Паўночную Афрыку, Малую Азію, Паўднёва-Заходнюю Індыю.
Выкарыстанне Гэта расліна культывавалася з глыбокай старажытнасці егіпцянамі, грэкамі і рымлянамі. На Каўказе яе да гэтага часу ўжываюць у ежу.
Спасылкі
Malva sylvestris L. // The Plant List
Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе