Таццяна Антонаўна Баначыч (Каліноўская, нар. Нікіціна; , Каліноўская, Таццяна Антонаўна (оперная спявачка ; 1905—1997) — Листок календаря. 9 января ) — беларуская (лірыка-каларатурнае сапрана)9 января: этот день в истории .

Біяграфія З сям’і службоўца. Вучылася ў Саратаўскай кансерваторыі (фартэпіяна, клас Барыса Радугіна; сольныя спевы, клас Міхаіла Мядзведзева). Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1931, спевы, клас Антона Баначыча) і тры курсы кансерваторыі (фартэпіяна, клас Георгія Пятрова; адначасова сольныя спевы). У 1930—1933 у Беларускай студыі оперы і балета. У 1933—1941, 1944 салістка Беларускай оперы. У 1941—1944 салістка оперы Мінскага гарадскога тэатра.

Арыштавана 16 снежня 1944 у Мінску па адрасе: пас. Фрунзе, д. 6, кв. 1. Асуджана 3 кастрычніка 1945 як «сацыяльна-небяспечны элемент» і за «работу ў оперным тэатры ў Мінску падчас нямецка-фашысцкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пазней на вольным пасяленні ў Сібіры, працавала медсястрой. У 1954 вярнулася ў Мінск. У 1957 рэабілітавана. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24 мая 1957. Асабовая справа К. № 10324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я Была замужам за сваім педагогам Антонам Баначычам, пазней — артыстам оперы Валяр’янам Каліноўскім.

Творчасць

Сярод партый: Марфа («» М. Рымскага-Корсакава), Разіна («» Д. Расіні), Русалка («Кветка шчасця» А. Туранкова)Этот день в истории 9 января .

Літаратура

Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР