Арлоў () — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскага раёна Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 8,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1459 годзе. З 1923 па 1992 называўся Халтурын.

Размешчаны на правым беразе ракі Вяткі, за 77 км на паўднёвы захад ад Кірава.

Хлебазавод, масласыраробчы завод, фабрыка культавараў, мэблевая фабрыка.

Вядомыя асобы Канстанцін (Булычоў) — праваслаўны дзеяч, епіскап. Аляксандр Ісакавіч Бараховіч (1918—2004) — спецыяліст у галіне горнай электрамеханікі.

Катэгорыя:Гарады Кіраўскай вобласці