Чо́рненькае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Вароніна, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,02 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма. Злучана ручаём з возерам Кожкі.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы