Цегакранізм ( цегакронуцюн) — нацыяналістычная ідэалогія, паводле якой найвышэйшай каштоўнасцю для індывіда з'яўляецца яго нацыя, па-за якой ён не можа паўнавартасна існавацьKaarina Aitamurto, Scott Simpson. Modern Pagan and Native Faith Movements in Central and Eastern Europe, Routletge, 2014 ""Garegin Nzhdeh's nationalistic philosophy was called tseghakron"". Мэтай цегакранізму з'яўляецца аб'яднанне армянскага народа на ўсёй тэрыторыі яго гістарычнай радзімы ў межах адзінай армянскай дзяржавы.

Ідэалогія цегакранізму была распрацавана Гарэгінам Нждэ і Айкам Асатранам у 1930-х гадах. Арганічнай часткай і працягам цегакранізму з'яўляецца ідэалогія таранізму.

Паходжанне і значэнне тэрміна

Аўтарам назвы і самой ідэалогіі з'яўляецца Гарэгін Нждэ. Тэрмін мае два корані: цег ( род, племя) і крон ( рэлігія, вера).

Для Нждэ паняцце цег было нашмат шырэйшым, чым у антрапалагічным разуменні. Як ён пісаў, «складана яго вызначыць навуковай мовай − тут гаворка можа ісці толькі пра адносную свядомасць»«Խռովք», թիվ 1, էջ 32.. Нждэ, паводле яго прызнання, «не абмяжоўваецца старымі паняццямі», бо іх пасярэдніцтвам немагчыма выказаць усю глыбіню роду. Як пісаў Нждэ, род з'яўляецца чымсьці большым, чым сукупнасць людзей. Род існуе з пачатку часоў«Հայրենիք» օրաթերթ, Բոստոն, 1934 թ., թիւ 6713. Род, як і Бог, існаваў да пачатку часоў.«Խռովք», թիվ 1, էջ 33. Ён з'яўляецца сведкам часоў, вечным армянінам, паплечнікам Бога..

Цегакро́н () — прыхільнік і носьбіт ідэалогіі цегакранізму. Быць цегакронам, паводле Нждэ, азначае несці ў рамках свайго індывіда таксама і свой род з усімі яго рысамі, мараллю, несці ўсе тыя армянскія радавыя якасці, якія выяўляліся на працягу гісторыі армянскага народа«Խռովք», թիվ 1, էջ 37.Цегакронам з'яўляецца той, хто жыве па-радавому: жыццём роду і для роду.. Коранем армянскага назоўніка крон з'яўляецца дзеяслоў крэл ( несці), г.зн. тым самым цегакрон нясе ў сабе свой род.

Цегакранізм з'яўляецца чымсьці большым за патрыятызм ці родашанаванне, складаючыся з дадзеных і падобных ім паняццяў. У гэтым складаецца выбар Гарэгіна Нждэ новага тэрміна ў якасці назвы ідэалагічнай канцэпцыі.

Катэгорыя:Нацыяналізм