Elaphe guttata — неядавітая змяя сямейства вужовых роду Pantherophis, жыве ў Паўночнай Амерыцы.
Папулярна ў прыватных калекцыях аматараў рэптылій.
Апісанне Вырастаюць да памеру 1,2-2 метры, але звычайна не болей за 1,2-1,5 метры. Цяпер выведзена і замацавана шмат каляровых варыяцый віду, якія называюць морфамі. Прыродная афарбоўка — аранжавая з чырвонымі плямамі, якія акаляюць чорныя палосы. Жывот у сеткаваты бела-чорны малюнак. Міралюбная змяя, амаль ніколі не праяўляе агрэсіі да чалавека. Многіх змей, як то альбіносаў, пальмет і кукурузных, трымаюць як хатніх жывёл з прычыны іх спакойнага і прыязнага характару.
Арэал Паўднёвы ўсход ЗША — ад Нью-Джэрсі да Фларыды і на захад да Тэхаса.
Спосаб жыцця Змеі засяляюць кукурузныя палі, лясныя паляны, дрэвы і кінутыя або рэдка выкарыстаныя будынкі і фермы. Звычайна змеі жывуць на зямлі, але таксама актыўна выкарыстоўваюць дрэвы і хмызнякі.
Рацыён складаецца пераважна з грызуноў, у асноўным мышэй, пацукоў, а таксама птушак.
Яйцакладныя змеі. Самка адкладае да 24-х яек, інкубацыя якіх праходзіць пры 24-30 градусах на працягу 55-60 дзён. Субстрат падчас інкубацыі павінен быць вільготным.
Добра разводзіцца ў няволі. Для ўтрымання выкарыстоўваюць тэрарыумы гарызантальнага тыпу з падтрыманнем тэмпературы ў цёплым куце на ўзроўні 28-30 градусаў і 24-26 градусаў у прахалодным. Ва ўмовах тэрарыума аснова кармлення — лабараторныя мышы.
Спасылкі Cornsnake Morph Gallery — The Ultimate Online Photo Guide to Cornsnake Mutations Ians Vivarium Guide to Cornsnake Morphs Thecornsnake.co.uk Кукурузны полоз-альбінос кукурузная змяя okeetee пальметтовая кукурузная змяя дзіцяня кукурузнай змеі herpFocus — video female laying egg. Comprehensive Corn Snake care information American Cornsnake Registry The Cornsnake Morph Guide(R) — identification and genetic guide for collectors and breeders Corn snake care sheet Cornsnake Colour & Pattern Morphs
Катэгорыя:Паўзуны Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Вужовыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе