Уладзімір Мікалаевіч Пяценка (; нар. , , РСФСР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца, пасля завяршэння кар’еры — футбольны трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Дынама» з Кіева.
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Крыме, гуляў за мясцовыя каманды «Вайковец» і «Таўрыя». Пазней выступаў за «Шахцёр», «Металіст», «Металург», «Ворсклу». У 2003—2004 гадах выступаў у Расіі за «СКА-Энергія», пасля вярнуўся ва Украіну, дзе завяршыў кархеру ў складзе вінніцкай «Нівы».
Міжнародная кар’ера У 1994—1995 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.
Трэнерская кар’ера З 2008 года (з перапынкамі) — трэнер «Металурга» з Данецка. 12 лістапада 2010 года стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера данецкага «Металурга» пасля адстаўкі Мікалая Костава. 3 мая 2011 года быў ізноў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Металурга» пасля адстаўкі Андрэя Гардзеева. У сярэдзіне студзеня 2013 года ўзначаліў ерэванскі «Бананц», які пад кіраўнітцвам Пяценкі заняў апошняе месца ў чэмпіянаце Арменіі і вылецеў у другі дывізіён. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Металург», у чэрвені 2014 года чарговы раз стаў галоўным трэнерам клуба, заставаўся на гэтай пасадзе да лета 2015 года, калі «Металург» спыніў існаванне.
З лета 2015 года працаваў экспертам на ўкраінскім тэлебачанні. У студзені 2017 года прыняў прапанову ўзначаліць беларускі клуб «Крумкачы». Ужо ў маі таго ж года па сямейным абставінам пакінуў мінскую каманду.
У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам клуба ўкраінскай Першай лігі «Абалонь-Бровар». У сезоне 2018/19 працаваў у трэнерскім штабе адэскага «Чарнаморца».
У 2021 годзе ўзначаліў адроджанае жаночае кіеўскае «Дынама».
Дасягненні У якасці іграка Чэмпіянат Украіны па футболе Срэбраны прызёр (1): 1997 Бронзавы прызёр (1): 2002 Кубак Украіны па футболе Уладальнік (1): 1997
У якасці трэнера Кубак Украіны па футболе Фіналіст (1): 2012
Асабістае жыццё Жанаты, выхоўвае дачку.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Акіян Керч Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-2 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Вінніца Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны Катэгорыя:Трэнеры ФК Металург Данецк Катэгорыя:Трэнеры ФК Урарту Катэгорыя:Трэнеры ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Абалонь-Бровар Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Дынама Кіеў