Хэці Мак-Дэніэл (;  — ) — амерыканская актрыса, першая з афраамерыканскіх артыстаў, удастоеная прэміі «Оскар» (1940). Мак-Дэніэл таксама была прафесійнай спявачкай і камедыянткай, выступала на тэатральнай сцэне, здымалася на тэлебачанні. Акрамя гэтага яна першая афраамерыканская спявачка, якая выконвала свае песні на амерыканскім радыё. Мак-Дэніэл знялася больш чым у 300 фільмах, але ў большасці з іх яе імя нават не паказвалася ў тытрах.

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Галівудская алея славы Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records