Анес Рушавіч (; нар. , , Саюзная Рэспубліка Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.
Кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Нові-Пазар». У Моладзевай лізе Сербіі 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірамOmladinci Pazara deveti, Rušević kralj strelaca . У студзені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нові-Пазарам»Dino Zilkić tri godine u Pazaru, за які дэбютаваў 16 мая 2015 года ў матчы сербскай Суперлігі супраць «Партызана», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. За паўтары гады згуляў у 39 матчах чэмпіянату Сербіі і забіў 6 галоў.
У студзені 2017 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантрактБАТЭ объявил о переходе сербского нападающего Рушевича. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену, а ў другой палове сезона 2017 выступаў за дубль. У студзені 2018 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Напрэдак»Нападающий БАТЭ продолжит карьеру в Сербии.
У жніўні 2019 года перайшоў у «Пролетар» з Нові-Сада, а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы, дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У студзені 2022 года стаў іграком паўночнамакедонскіх «Работнічкаў».
У ліпені 2023 года папоўніў склад казахстанскага «Жэтысу».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2017 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Пазар Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Напрэдак Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Явар Іваніца Катэгорыя:Ігракі ФК Работнічкі Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган