Пакрывец лекавы, валовы язык, заяччы салат, мядоўка Ботанический словарь, Спб, 1878 (Anchúsa officinális) — від травяністых раслін роду сямейства . Народныя назвы: валовы язык, заячая салата, мядоўка.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая, жорстка-шурпатая расліна. Сцябло галінастае, 20-100 см вышынёй.
Лісце вузкае, ланцэтнае або даўгавата-ланцэтнае, 5-12 см даўжынёй і 1 см шырынёй, ніжняе чарашковае, верхняе сядзячае.
Кветкі ў мяцёлкавых суквеццях, якія складаюцца з завіткоў. Чашачка пяціраздзельная, вяночак пяцілопасцевы, спачатку фіялетавы, потым блакітны, з бялёсымі лускавінкамі ў зеве. Тычынак пяць.
Плады — яйцападобныя, касыя, бугрыстыя, сеткавата-маршчакаватыя, шэрыя арэшкі.
Цвіценне ў маі — жніўні, плоданашэнне з чэрвеня.
Распаўсюджанне Расце на Беларусі, у сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі і на Каўказе.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Карані ўжываюць у народнай медыцыне як адхарквальны і супрацьзапаленчы сродак. Яны ўтрымліваюць алкалоіды і лічацца атрутнымі.
Кветкі часам выкарыстоўваюць для атрымання фарбы.
Літаратура
Доброчаева Д. Н. Anchusa officinalis L. — Воловик лекарственный // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1981. — Т. V. Ред. тома Р. В. Камелин. — С. 148. — 380 с. — 4200 экз.
Манкевіч В. І. Пакрывец // — С. 75.
Спасылкі
Катэгорыя:Пакрывец Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўропы