Бібі Андэрсан (, народжаная Берыт Элісабет Андэрсан (Berit Elisabeth Andersson; нар. ,  — 14 красавіка 2019) — шведская актрыса.

Біяграфія Вучылася ў Каралеўскай драматычнай тэатральнай школе Ё. Тэрсеруса, у школе пры «Драматэн тэатэр». Працавала ў тэатры Мальмё, кіраўніком якога быў Інгмар Бергман. У фільме Бергмана «Усмешкі летняй ночы» Андэрсан выканала адну з сваіх першых роляў (маленькі эпізод). Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў фільмах Бергмана «Сёмая пячатка», «Сунічная паляна», «Твар». Яна згуляла ў адзінаццаці карцінах рэжысёра. Адной з лепшых роляў лічыцца роля медсястры Альмы ў фільме «Персона» (1965).

Здымалася таксама ў фільмах шведскага рэжысёра Вільгата Шомана — «Палюбоўніца» (1962), «Ложак для брата і сястры, 1782» (1966), «Я чырванею» (1980).

Фільмаграфія 1957 — Сунічная паляна 1958 — Твар 1964 — Пра ўсіх гэтых жанчын

Катэгорыя:Актрысы Швецыі