Ціфані Арыяна Трамп (; нар. , Уэст-Палм-Біч) — амерыканская мадэль і спявачка. Дачка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго другой жонкі, Марлы Мейплз.

Біяграфія

Бацькі назвалі яе ў гонар ювелірнай кампаніі Tiffany & Co. Яна выхоўвалася маці ў Каліфорніі, скончыла школу ў Калабасасе. Да 2016 года вывучала сацыялогію і ўрбаністыку ў Пенсільванскім універсітэце. У 2014 годзе, падчас вучобы ва ўніверсітэце, выпусціла музычны сінгл «Like a Bird». Працавала стажорам у часопісе Vogue і была мадэллю на паказе мод Эндру Уорэна падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе.

Актыўная на Instagram, дзе мае больш за 500 тысяч падпісчыкаў.

Была адным са спікераў рэспубліканскай канвенцыі ў 2016 годзе. Актыўна агітавала за свайго бацьку на прэзідэнцкіх выбарах.

Спасылкі

Катэгорыя:Фотамадэлі ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША