Чагата́йская мова, чагата́йскі цюркі́, стараўзбекская (جغتای — jaĝatāy ці ترکی — Turkī; ; ; пар. Чагатай) — сярэдневяковая сярэднеазіяцка-цюркская пісьмова-літаратурная мова, якая дасягнула найбольшага афармлення і аднастайнасці як мова класічная ў цімурыдскіх удзелах Маверанахра ў 2-й пал. XV—XVI стст.
Увабрала ў сябе араба-персідскую лексіку і многія іншадыялектныя формы, абумоўленыя блізкасцю пражывання і актыўнымі кантактамі паміж прадстаўнікамі карлукскай, кыпчакскай і агузскай груп цюркскіх гаворак, стаўшы наддыялектнай мовай.
Сучасныя ўзбекская і ўйгурская мовы з’яўляюцца «позняй формай»Узбекская мова ці прамымі спадкаемцамі чагатайскайThe Turkic languages. Edited by Lars Johanson and Eva A. Csato. London and New York: Routledge,2006,p.357, 379, таму яе часам называюць «стараўзбекскай» ці .
Чагатайская мова характарызуецца высокім узроўнем мастацкай выразнасці і тэрміналагічнай паўнаты. Жанры паэзіі і прозы ўключаюць стылі рэлігійнай, філасофска-дыдактычнай, навуковай, юрыдычнай, дзелавой, эпісталярнай літаратуры.
Цюркамоўныя крымчакі да канца XIX стагоддзя называлі сваю мову «чагатай». У нашы дні «чагатайскай» часам называюць тэкінскі дыялект туркменскай мовы ў АфганістанеАртыкул «Туркменская мова» ў лінгвістычнай энцыклапедыя Ethnologue.
Пісьменнасць на аснове арабскай графікі і ўйгурскага пісьма.
Гісторыя Сярод цюрколагаў няма адзінства ў тлумачэнні чагатайскай мовы і вызначэння яе часавых межаў, але прынята лічыць, што на ёй пісалі ў Сярэдняй Азіі пачынаючы з XIII—XIV і практычна да пачатку XX стагоддзя. Чагатайская мова з’яўлялася мовай міжнацыянальных зносін у Сярэдняй Азіі.
З канца XV стагоддзя ў чагатайскай прасочваецца тэндэнцыя адыходу ад стараўйгурскай караханідскай літаратурнай традыцыі і збліжэння з народнай мовай продкаў сучасных узбекаў. Да гэтага часу ў граматычнай сістэме літаратурнай мовы азначыліся рысы пераходу да сучаснай узбекскай мовы
Чагатайская мова з’яўляецца нашчадкам караханідскай мовыJános Eckmann: Zur Charakteristik der islamischen mittelasiatisch-türkischen Literatursprache, in: Studia altaica : Festschrift für Nikolaus Poppe. Wiesbaden 1957, S. 51-59.János Eckmann: Chagatay manual. Richmond, 1966. Reprint, Richmond, 1997, S. 9-10., але ўвабрала ў сябе таксама элементы самаркандскага і андыжанскага дыялектаў (продкаў сучаснай узбекскай мовы), спадчынай старажытнаўйгурскай мовы з’яўляецца выкарыстанне ўйгурскай графікі, якой напісаны раннія чагатайскія сачыненні. З прычыны пастаяннага змяшання цюркскага насельніцтва і перамяшчэння геаграфічных цэнтраў мова ўвабрала ў сябе шматлікія дыялектныя формы розных цюркамоўных супольнасцей. Аднак у цэлым яна грунтавалася на карлукскай граматычных аснове. Апроч карлукскага лінгвістычнага каркаса ў чагатайскай мове прасочваюцца асаблівасці агузскага ўплыву (на тэрыторыі Харэзма), а таксама некаторыя рысы кіпчакскіх моў у месцах цеснага кантакту з іх носьбітаміКыпчакскія дыялекты ўзбекскай мовыThe Turkic languages. Edited by Lars Johanson and Eva A. Csato. London and New York: Routledge, 2006, с. 167.
Гл. таксама Узбекская мова Уйгурская мова
Крыніцы
Літаратура Боровков А. К. Бада̄'и’ал-лугат. Словарь Та̄ли Има̄ни Гератского к сочинениям Алишера Навои. М., 1961. Боровков А. К. Лексика среднеазиатского тефсира XII—XIII вв. М., 1963. Боровков А. К. Алишер Навои как основоположник узбекского литературного языка, — сб. «Алишер Навои», М. — Л., 1941. Aftandil S.Erkinov. «Persian-Chaghatay Bilingualism in the Intellectual Circles of Central Asia during the 15th-18th Centuries (the case of poetical anthologies, bayāz)». International Journal of Central Asian Studies. C.H.Woo (ed.). vol.12, 2008, pp. 57–82 . Наджип Э. Н. Исследования по истории тюркских языков (XI—XIV вв.). М., 1989
Спасылкі
Катэгорыя:Цюркскія мовы Катэгорыя:Узбекская мова Катэгорыя:Уйгурская мова Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Сярэдневяковыя мовы Катэгорыя:Імперыя Цімурыдаў