Матэнадара́н () ці Інстытут старажытных рукапісаў Матэнадаран імя св. Месропа Маштоца — размешчаны ў Ерэване навукова-даследчыцкі цэнтр пры ўрадзе Рэспублікі Арменія, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў рукапісаў у свеце і найбуйнейшым сховішчам старажытнаармянскіх рукапісаў. Пры інстытуце дзейнічае адкрыты для наведнікаў музей.

Гісторыя Слова «матэнадаран» у перакладзе з армянскай азначае сховішча рукапісаў. Інстытут Матэнадаран быў створаны на базе нацыяналізаванай у 1920 годзе калекцыі рукапісаў Эчміядзінскага манастыра. Пачатак стварэння гэтай калекцыі датуецца V стагоддзям і злучаны з Месропам Маштоцам (каля 361—440), стваральнікам армянскай пісьмовасці. Ужо ў V стагоддзі Лазар Парпецы паведамляе, што пры Эчміядзінскім манастыры існуе кнігасховішча. У 1892 г. калекцыя налічвала 3158 рукапісаў, у 1897 г. — 3338, у 1906 г. — 3788, у 1913 г. — 4060.

Эчміядзінскі матэнадаран быў абвешчаны дзяржаўнай уласнасцю 17 снежня 1929 г. У 1939 г. калекцыя была перавезена з Эчміядзіна ў Ерэван. Сучасны будынак Матэнадарана быў пабудаваны ў 1959 г. па праекце архітэктара Марка Грыгарана. У 1984 г. быў выдадзены першы том агульнага каталога калекцыі Матэнадарана.

Фонды

Па стане на 2015 год, фонды Матэнадарана налічваюць больш 17 тыс. старажытных рукапісаў і больш 100 тыс. даўнейшых архіўных дакументаў. Разам з армянскімі рукапісамі (11230 паўнавартасных і 2200 фрагментарныхОфициальный сайт Матенадарана), тут захоўваецца больш 2000 рукапісаў на рускай, іўрыце, лаціны, арабскай, сірыйскай, грэчаскай, грузінскай, індыйскай, японскай, персідскай і іншых мовах. У фондах музея захоўваюцца 2281 старадрукаваных (да 1800 года) кніг. У наш час калекцыя працягвае папаўняцца — значны ўнёсак у яе пашырэнне ўносяць прадстаўнікі армянскай дыяспары ў Еўропе, ЗША і г.д.

Калекцыя Матэнадарана з'яўляецца каштоўнай навукова-гістарычнай базай для вывучэння гісторыі і культуры Арменіі, а таксама суседніх народаў Каўказа, Блізкага і Сярэдняга Усходу. У Інстытуце захоўваюцца рукапісы V—XVIII стагоддзяў, а таксама ўнікальная калекцыя першадрукаваных і старадрукаваных армянскіх кніг XVI—XVIII стагоддзяў, творы старажытных і сярэднявечных армянскіх гісторыкаў, пісьменнікаў, філосафаў, матэматыкаў, географаў, лекараў, пераклады на армянскую прац старажытнагрэчаскіх, сірыйскіх, арабскіх і лацінскіх навукоўцаў, у тым ліку шэраг твораў, што не захаваліся на мове арыгінала. У музеі Інстытута экспануюцца шматлікія ўзоры старажытнаармянскай пісьмовасці і кніжнай мініяцюры.

Спіс дырэктараў Матэнадарана з 1940 па 1952 — Г. А. Абоў з 1954 па 1982 — Л. С. Хачыкян з 1982 па 2007 — C. C. Арэўшацян з 2007 па 2016 — Г. Г. Тамразян

Гл. таксама Армянская мініяцюра Армянскі алфавіт Армянская палеаграфія Гісторыя армянскага друкарства

Літаратура

(в пер., суперобл.) Матенадаран // Краткая литературная энциклопедия. Т. 4. — М.: Советская энциклопедия, 1967. (в пер., суперобл.) (в пер., суперобл.) (в пер., суперобл.)

Спасылкі Афіцыйны сайт Матэнадарана Відэаэкскурсія па Матэнадарану

Катэгорыя:Культура Арменіі Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Бібліятэкі Арменіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ерэвана Катэгорыя:Музеі Ерэвана Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Ерэване