Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. Зубава;  —) — беларуская спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1976). Жонка Анатоля Слабадзянюка — спартсмена-парашутыста, рэкардсмена свету.

Біяграфія

З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба ДТСААФ БССР.

Спартыўная кар'ера

Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы і срэбраны прызёр у шматбор'і ў асабістым першынстве (1960, Сафія). Абсалютная чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхнічных відах спорту (1961). Пераможац і прызёр міжнародных і ўсесаюззных спаборніцтваў. Рэкардсменка светуРэкорд 20 чэрвеня 1961, СССР.

Апісанне сусветнага рэкорду

20 чэрвеня 1961 года ў Чэхіі парашутысткі І. Салаўёва, Ф. Салдазе і В. Зубава ўстанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку на дакладнасць прызямлення з вышыні 1500 метраў без затрымкі раскрыцця парашута. Сярэдняе адхіленне ад цэнтра пры прызямленні склала 2,75 метраРэкорд 20 чэрвеня 1961 .

Літаратура

Спасылкі

Анатолий и Вера. 30 лет над облаками, 55 — по жизни

Катэгорыя:Парашутысты СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Майстры спорту СССР