Пенза () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пензенскай вобласці. Насельніцтва 512,9 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на рацэ Сура (прыток Волгі), за 709 км ад Масквы.
Гісторыя Заснаваны ў 1663 годзе як вартавы пункт на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рускай дзяржавы; падвяргаўся нападам крымскіх татараў і нагайцаў. У верасні 1670 года узяты атрадамі Сцяпана Разіна. З 1719 года цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губерні; у 1723 годзе заснаваны гарадавы магістрат (да 1866 года). У жніўні 1774 года праз Пензу прайшла армія Емяльяна Пугачова. Са снежня 1780 года цэнтр намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў губернскі горад. У 1797—1801 гадах павятовы горад Саратаўскай губерні, з 1801 года губернскі горад. У 1874 годзе праз Пензу прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка, а ў 1895 годзе пабудавана чыгунка Пенза-Рузаеўка. У 1928—1930 гадах цэнтр Пензенскай акругі Сярэдне-Волжскага краю, з 4 лютага 1939 года — абласны цэнтр.
Насельніцтва
Адукацыя Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва Пензенскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Пензенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Пензенскі артылерыйскі інжынерны інстытут імя Галоўнага маршала артылерыі М. М. Воранава
Тэатры Пензенскі абласны драматычны тэатр імя А. В. Луначарскага Пензенскі абласны тэатр лялек «Лялечны дом»
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (1854—1926) — расійскі пісьменнік і літаратуразнавец. Анатоль Валянцінавіч Волкаў (1908—1985) — беларускі мастак-графік і жывапісец. Юрый Міхайлавіч Жучэнка (1945—2015) — радыебіёлаг, эколаг, геафізік. Мікалай Пятровіч Звездачотаў (1904—1985) — беларускі акцёр. Усевалад Эмільевіч Меерхольд (1874—1940) — савецкі рэжысёр, акцёр. Таццяна Іванаўна Отчык (нар. 1952) — беларускі скульптар. Усевалад Іларыёнавіч Пудоўкін (1893—1953) — савецкі рэжысёр, сцэнарыст. Людміла Пятроўна Сямёнава (нар. 1944) — піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Беларусі (1999). Макс Моўшавіч Шляймовіч (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Пензенскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1663 годзе