Васа Фёдараўна Шабека (,  — ) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны мелiяратар БССР (1968).

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1940 годзе. З 1944 года ў інстытуце Белпрампраект, з 1946 года ў Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі: з 1953 года загадчык аддела, лабараторыі гідралагічных і водагаспадарчых разлікаў.

Навуковая дзейнасць Працы па праблемах рэгулявання воднага рэжыму, рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, удасканальвання асушальна-ўвільгатняльных сістэм пры меліярацыі зямель.

Бібліяграфія Указания и программы для ЭВМ по проектированию водного режима осушаемых земель на основе режимных воднобалансовых расчетов / [В. Ф. Шебекко и др.]. — Минск, 1985. (Форма прозвішча: Шебекко.)

Літаратура Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.

Белорусская ССР: краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982. Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 1. — Минск, 2001.

Спасылкі

Катэгорыя:Меліяратары