Іван Сямёнавіч Леановіч (1920—1946) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Іван Леановіч нарадзіўся 14 лістапада 1920 года ў вёсцы Слабодка (цяпер — Дзяржынскі раёнЗгодна з іншыми крыніцамі - Барысаўскі раён Мінскай вобласці. См.: 22.04.2011 :: ТОРЖЕСТВЕННОЕ ОТКРЫТИЕ МЕМОРИАЛЬНОЙ ДОСКИ ГЕРОЮ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ЛЕОНОВИЧУ ИВАНУ СЕМЁНОВИЧУ Леонович Иван Семенович Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў вучнем слесара, слесарам на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1939 годзе Леановіч скончыў Харкаўскую авиашколу Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго быў лётчыкам-інструктарам у Сталінградскім аэраклубе. У 1940 годзе Леановіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ён скончыў Краснадарскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да лістапада 1944 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 29-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 324-й знішчальнай авіядывізіі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 330 баявых вылетаў, прыняў удзел у 50 паветраных баях, збіўшы 26 варожых самалётаў. У баях тры разы быў паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі старшы лейтэнант Іван Леановіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Трагічна загінуў 13 студзеня 1946 года — быў збіты аўтамашынай на шашы, што вядзе ў горад Чэхаў Маскоўскай вобласці. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Воласава, у 1965 годзе перапахаваны ў брацкай магіле на гарадскіх могілках Чэхава.

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.

Літаратура

«… Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…» — Минск, 1999. Быков М. Ю. Советскин асы. 1941—1945. Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. Высоцкий Н. И. Ветераны. - Дзержинск, 2010. Дзержинск 860 лет / ред. Е. В. Филипчик. — Минск, 2006. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. Спасылкі

Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці