Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй (, ст. Пухавічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — , Менск, НКУС) — беларускі , , , .

Біяграфія

З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені школуhttp://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі». Член СП БССР (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Менску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1922. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам), «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927). У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборніка фельетонаў (1927) і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932), якія выйшлі пад псеўданімам Алёша.

Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932). Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль „Савой“» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935).

Бібліяграфія Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам); Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929); Два: Аповесць. Мн., 1925; Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926; Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927; Зборнік фельетонаў. Мн., 1927; Табе: Вершы. Мн., 1927; Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932; Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.

Літаратура

Айзенштадт Г. Ждите нас, звезды!: Докум. очерк о комс. поэте, журналисте и сценаристе А.Вольном // Знамя юности. 1978, 5 окт.; Айзенштат Г. З ліку першапраходцаў // Чырвоная змена. 1981, 21 крас.; Брадзянскі Б. На шляху да рэалізма: Пра творчасць кінадраматурга А.Вольнага // ЛіМ. 1935, 16 сак.; Шушкевіч С. Талент, загартаваны Кастрычнікам: Да 70-годдзя з дня нараджэння А.Вольнага // ЛіМ. 1972, 1 снеж.; Шушкевіч С. Яго ўспамінаюць добрым словам // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2. Мн., 1978;

Т.2.

Спасылкі

Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). Расстраляныя літаратары. Анатоль Вольны, які кпіў з ахвяраў першай хвалі рэпрэсій 1930 году, а ў 37-м зь яго ўжо не было каму кпіць // Радыё Свабода, 11 кастрычніка 2017

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты