«Grodno Jazz» () — штогадовы міжнародны фестываль джаза, які праходзіць у беларускім Гродне . Узнік з мэтай стварэння падзеі, якая ўмацоўвала б імідж Гродна як беларускага горада з еўрапейскім стылем жыцця, прыцягвала б да горада ўвагу прафесіяналаў і аматараў высакаякаснай музыкі сусветнага ўзроўню.

Гісторыя

I фестываль Адбыўся 22 мая 2007 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікамі з’яўляліся «Big band» Б. Мягкова, «Яблочный чай» і госці з Польшчы.

II фестываль Адбыўся 23 красавіка 2008 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікі: «Камерата» (Мінск), «Big band» Б. Мягкова (Гродна), «Drawing the car» (Польшча), «J.Strobel&A.Stankiewich» (Польшча), «Millennium orchestra» (Мінск).

III фестываль Адбыўся 26 чэрвеня 2009 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Big Band» Б. Мягкова (Гродна), «Trees» (Літва), «Maciek Kadziela Quartet» (Польшча), «Hush» (Мінск), «Stop Time» (Гродна), «Millennium Orchestra» (Мінск), квартэт Ю. Венядзіктава (Гродна), Эстрадна-Сімфанічны Аркестр БДУКМ В. Валатковіча, Эстрадны Аркестр ГУУС Мінгарвыканкама.

IV фестываль Адбыўся 18 ліпеня 2010 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Яблочный чай», «Big Band» Б. Мягкова, Эстрадны аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, Эстрадна-духавы аркестр МНС г. Гродна, «ARTFILE», «Seven Heaven Group», «Real Jazzz Band».

V фестываль Адбыўся з 24 па 25 чэрвеня 2011 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Б. Мягкова з юбілейным канцэртам, а таксама «Real Jazzz Band» (Мінск), Эстрадны духовы аркестр УУД Гродзенскага Аблвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Cherry Jazz» (Мінск), квартэт «Greenstream» (Мінск), «Tanin Jazz» (Мінск), «Jazzpospolita» (Варшава).

VI фестываль Адбыўся 4 снежня 2011 года ў Гродзенскай абласной філармоніі. Удзельнікі: «Kazalpin» (Швейцарыя), «Grzegorz Karnas Trio» (Польшча), «Port Mone» (Мінск), «Stop Time» (Гродна).

VII фестываль Адбыўся з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: Эстрадны духавы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Fat Jazz Band» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Saxy Saund» (Мінск), «Chiefs Band» (Минск), а таксама «Lora Shafran» (Польшча).

X фестываль Адбыўся з 27 па 28 чэрвеня 2015 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікамі былі Трыа Себасцьяна Студніцкага (Германія) і інш.

XI фестываль З 25 па 26 чэрвеня 2016 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка адбыўся XI міжнародны фестываль джаза . У канцэрце прынялі ўдзел аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, польскі мультыінструменталіст , ізраільскаі калектыў «Ganelin Trio Priority» (фартэпіяна Вячаслава Ганэліна, саксафаніст Пятрас Вішняускас, барабаншчык Клаус Кугель). Госці выконвалі амерыканскую і англійскую музыку 1960-х (прагучалі варыяцыі паводле твораў «The Beatles», Луі Армстранга, Чака Беры).

XII фестываль Адбыўся 24—25 чэрвеня 2017 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. У праграме выступілі госці з ЗША, Мінску і іншых гарадоў Беларусі, а таксама мясцовыя калектывы.

XIII фестываль Меў адбыцца з 23 па 24 чэрвеня 2018 года на адкрытай пляцоўцы каля Новага замку. Чакаецца ўдзел музыкантаў з Беларусі і Літвы.

Спасылкі Grodno Jazz у сацыяльнай сетцы Facebook

Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Гродна Катэгорыя:Джаз