Беларускі саюз кампазітараў — рэспубліканская грамадская творчая арганізацыя кампазітараў і музыказнаўцаў.

Уваходзіць у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.

Гісторыя Створаны ў 1933 годзе як аўтаномная секцыя пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У 1934 годзе адбылася I Усебеларуская канферэнцыя кампазітараў, у адпаведнасці з рашэннем якой кампазітарская секцыя пры СПБ перайменавана ў Аргкамітэт Саюза кампазітараў Беларусі (з 1938 годзе Саюз савецкіх кампазітараў Беларусі). У 1995 годзе арганізацыя мела больш за 100 членаў. Да 1992 года гэтая грамадская арганізацыя ўваходзіла складовай часткай у Саюз кампазітараў СССР; з 1999 года яна стала Беларускім саюзам кампазітараў.

Старшыні Ісак Ісакавіч Любан (1932—1937) Анатоль Васільевіч Багатыроў (1938—1949) Мікалай Ільіч Аладаў (1949—1950) Яўген Карлавіч Цікоцкі (1950—1963) Дзмітрый Раманавіч Камінскі (1963—1966) Рыгор Раманавіч Шырма (1966—1978) Юрый Уладзіміравіч Семяняка (1978—1980) Ігар Міхайлавіч Лучанок (1980—2018) Алена Віктараўна Атрашкевіч (з 2 сакавіка 2019)«Добрая і энэргічная». 10 фактаў пра першую жанчыну старшыню Саюзу кампазытараў Беларусі // Радыё Свабода, 6 сакавіка 2019

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі

Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)