Асабняк — будынак у Брэсце, размешчаны на рагу вуліц Міцкевіча і Камсамольскай, 22/20.

Гісторыя Разам з аналагічным асабняком па вуліцы Міцкевіча, 26 пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. з цэглы. Належалі заможнаму роду Ягмінаў. Магчыма, асабнякі пабудаваў адзін з найбольш прагрэсіўных і адукаваных прадстаўнікоў гэтага роду Павел Ягмін (1794—1865), які таксама ўзвёў на той час арыгінальную рэзідэнцыю ў в. Вістычы пад Брэстам.

У 1999—2000 гг. праведзена рэстаўрацыя будынкаў.

Архітэктура Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Мае аналагічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з асабняком па вуліцы Міцкевіча, 26, разам з якім вызначае фронт забудовы вул. Міцкевіча.

Цэнтральная частка — двухпавярховая з двухсхільным дахам, 2 бакавыя — аднапавярховыя з вальмавымі дахамі. Галоўны (паўднёвы) фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з драўляным трохвугольным франтонам над уваходам. На 2-м паверсе на ўсю шырыню порціка балкон з драўлянай балюстрадай. Дваровы фасад аформлены 4 паўкалонамі, якія адпавядаюць кампазіцыі порціка галоўнага фасада. Вонкавы дэкор: руставаны цокаль, прафіляваны карніз і сандрыкі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У цэнтры 1-га паверха быў вестыбюль, да якога прылягалі жылыя памяшканні, на 2-м — парадная зала і пакоі (унутраная планіроўка часткова зменена). Будынак мае цокальны паверх.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Міцкевіча (Брэст) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Брэст) Катэгорыя:Асабнякі Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Ягміны