Марцыяна Патоцкая, народжаная Агінская (каля — ) — жонка валынскага ваяводы Міхала Патоцкага.
Біяграфія
Паходжанне Дачка кашталяна і ваяводы віцебскага, князя Марцыяна Міхала Агінскага (1672—1750) і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Мела пяць братоў і чатырох сясцёр.
Сям'я У 1723 годзе ўзяла шлюб з Міхалам Патоцкім.
Іх дзеці:
Антоні Патоцкі (пам. каля 1782), палкоўнік французскай арміі, староста львоўскі, галіцкі і блонскі Пётр Патоцкі (пам. пасля 1794), кашталян люблінскі, стараста канарскі Крысціна Патоцкая, жонка Тамаша Фірлея Канарскага Тэрэза Патоцкая, першы муж ваявода менскі Юзаф Ежы Гільзен (1736—1786), другі муж гетман вялікі літоўскі Шыман Касакоўскі (1741—1794) Ганна Патоцкая, жонка харунжага надворнага кароннага Адама Мнішака
У мастацтве
Вядомы партрэт Марцыяны Патоцкай, які захоўваецца ў капуцынскім кляштары ў Сэндзішаве Малапольскім.
Марцыяна Марцыяна Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага