Сяргей Туранок (нар. , Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка».

У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».

У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Туранок и Слабашевич продлили контракты с "Ислочью". У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь".

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком камандыБубнов и Туранок стали игроками "Белшины". У сезоне 2019 чаргаваўся на полі з Уладзімірам Пяцігорцам, па выніках чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубамГлебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом. Пачынаў сезон 2020 асноўным брамнікам, але з лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Белшыну»"Белшину" покинуло 10 футболистов.

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маладзечна», дзе гуляў да канца сезонаПополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги). У лютым 2022 года папоўніў склад дзяржынскага «Адзінства»Тренер ФК «Единство» Константин Ященко рассказал о планах команды на сезон-2022.

Трэнерская кар’ера У 2020 годзе, гуляючы ў «Белшыне», выступаў таксама ў якасці трэнера.

З чэрвеня 2021 года пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»Сергей Туранок вошел в тренерский штаб ДЮСШ «Ислочь». У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клубаДублеры «Ислочи» вышли из отпуска. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2019 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 Д3 Лівадыя 12 -18 2004 дубль Тарпеда-СКА 11 -4 2005 Д3 Тарпеда-СКА 10 -1 2006 Д3 Камунальнік 11 -7 2007 дубль Тарпеда 22 -26 2008 дубль Тарпеда 27 -25 2009 Д2 Хімік 23 -18 2010 Д2 Хімік 27 -33 2011 Д2 Гарадзея 22 -23 2012 Д2 Гарадзея 19 -10 2013 Д2 Гарадзея 13 -11 2014 Д2 Хімік 30 -26 2015 Д2 Іслач 29 -24 2016 Д1 Іслач 4 -10 2017 Д1 Іслач 12 -17 2018 Д1 Іслач 17 -23 2019 Д2 Белшына 15 -13 2020 Д1 Белшына 9 -22 2021 Д3 Маладзечна 15 -6 2022 Д3 Адзінства 9 -10

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Жлобін Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі