Ян Гамачак (нар. , Млада Болеслаў, ЧССР) — чэшскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі (з 27 лістапада 2013 года).
Біяграфія Нарадзіўся 4 лістапада 1978 года ў г. Млада Болеслаў. Скончыў пачатковую школу і сярэднюю школу ў сваім родным горадзе Млада Болеслаў. У 1997—2001 гадах вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе па спецыяльнасці «вусны і пісьмовы пераклад», аднак навучанне не скончыў.
27 лістапада 2013 года абраны Старшынёй Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі.
Са сваёй жонкай Камілай і яго сынамі Лукасам (2007) і Маціясам (2010) жыве ў Млада Болеславе.
Спасылкі
Ян Гамачак
Катэгорыя:Палітыкі Чэхіі