Адкрыты чэмпіянат Гібралтара () — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2015 годзе і праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2017 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на стадыёне «Вікторыя» ў Гібралтары. Прызавы фонд спаборніцтва ў 2018 годзе склаў £153,000.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гібралтара ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Пераможцамі двух першых розыгрышаў турніру сталі Марка Фу з Ганконга ў 2015 годзе і Шон Мёрфі ў 2017 годзе, а дзеючым чэмпіёнам турніру з'яўляецца Раян Дэй, які выйграў чэмпіянат 2018 года.
Вынікі
Фармат Нізкарэйтынгавы турнір Рэйтынгавы турнір
Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў 2015 Гібралтар«Tercentenary Sports Hall» Марка Фу Майкл Уайт 4:1 Сцюарт Бінэм Лян Вэньбо Альфрэд Бёрдэн Дамінік Дэйл Марк Кінг Дэвід Грэйс Агульны: €125,000Пераможца: €25,000 128 2017 Гібралтар«Стадыён Вікторыя» Шон Мёрфі Джад Трамп 4:2 Раян Дэй Найджэл Бонд Джэк Лісоўскі Ніл Робертсан Марк Уільямс Альфрэд Бёрдэн Агульны: €125,000Пераможца: €25,000 128 2018 Гібралтар«Стадыён Вікторыя» Раян Дэй Цаа Юйпэн 4:0 Лі Уолкер Скот Дональдсан Джо Пэры Чжан Юн Кайрэн Уілсан Сцюарт Бінэм Агульны: £153,000Пераможца: £25,000 128
Фіналісты турніру
Гулец 1 0 1 2018 — 1 0 1 2017 — 1 0 1 2015 — 0 1 1 — 2018 0 1 1 — 2017 0 1 1 — 2015
Статыстыка паводле краін
Краіна Першы тытулАпошні тытул Уэльс 1 1 2018 2018 Англія 1 1 2017 2017 Ганконг 1 1 2015 2015
Спасылкі