«Nevma» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі альтэрнатыўнага року.

Гісторыя Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе. Ужо праз паўгады заваяваў высокую рэгіянальную вядомасць, а крыху пазней — і рэспубліканскую. Улетку 2006 года прыняў удзел у фэсце «Басовішча» ў Польшчы і стаў адным з пераможцаў. Увосень Nevma прадставілі Магілёў у адборачным беларускім туры еўрапейскага фэсту The Global Battle of the Bands, у якім дайшла да паўфінала. У пачатку 2007 года Nevma, як ганаровы госць, выступілі на штогадовай галоўнай музычнай падзеі Беларусі — «Рок-каранацыі».

Адметная асаблівасць гурта — іх лідар-вакаліст і аўтар тэкстаў — Данііл Забела, былы саліст магілёўскай кансерваторыі. У музыцы, як любяць адзначаць музыкі, яны спрабуюць спалучаць фолкавыя матывы і сучасную альтэрнатыўную музыку. Тэматыка песень запар дэпресіўная, выкананне вельмі эмацыйнае.

У першай палове 2007 гурт не выступаў з-за праблемаў вакаліста са звязкамі. Зноў перад слухачом Nevma з'явіліся на «Басовішчы».

У 2009 годзе гурт выдаў дэбютны двухмоўны альбом «Стихия слёз».Nevma "Стихия слез" (+аудио) / Experty.by 24 красавіка 2010 у магілёўскім клубе Cuba на вялікім сольным канцэрце быў прадстаўлены сінгл «ZaDavolieny». У снежні 2013 года музыкі прэзентавалі ў інтэрнэце свой другі альбом «12», які быў запісаны на рускай мове.NEVMA. КРЫЧАЦЬ НЕ СВАІМ ГОЛАСАМ / Тузін Гітоў Адразу пасля выхаду «12» было заяўлены пра планы працы над новым альбомам, які будзе цалкам на беларускай мове.Nevma презентует "прозрачный и живой" альбом (+слушать/+скачать) / Experty.by

Дыскаграфія

Альбомы Стихия слёз (2009) 12 (2013)

Сінглы «ZaDavolieny» (2010)

Удзел у зборніках Басовішча XVII (2007) — «Я ня веру табе»

Склад Данііл Забела: спеў Ігар «Igr» Давыдаў: бас-гітара Андрэй Гарбаценка: гітара Павел Емяльянаў: ударныя Аляксандр Пятроў: клавішы

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Гурты Магілёва