Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Ельня» (ландшафтныПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 № 1833(ред. от 12.11.2008) «О республиканских заказниках») — заказнік спецыфічна ўнікальнага тыпу водна-балотных угоддзяў у Беларусі ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. Гэта неасвоенае вярховае балота, якое іграе важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму рэгіёна і ракі Заходняй Дзвіны. Утвораны ў 1968 годзе з мэтай захавання ў натуральным стане балотнага масіву Вялікі Мох, затым ён быў расшыраны ў 1981 годзе, а ў 2002 атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння і ахоўваецца згодна з Рамсарскай канвенцыяй. Агульная плошча заказніка 25758 гектараў. Зарэгістраваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 г. № 1833 (код МСАП 9000003037)Административно-территориальное деление РБ / Заповедники, национальные парки, заказники республиканского значения

Ландшафт Балотны масіў утварыўся на месцы возера на другой тэрасе ракі Дзісна, ён мае авальную форму, паверхня плоская, яго цэнтральная частка вельмі выпуклая і ўзвышаецца на 5—7 метраў над наваколлем. Агульная магутнасць тарфянога пласта дасягае 8,3 метра, а ў сярэднім — 3,8 м. Глеба тарфяная, верхавога тыпу, слаба раскладаецца. Грунтовыя воды знаходзяцца блізка ад паверхні і часам выходзяць на яе. Максімальная вышыня цэнтральнай часткі масіву над узроўнем мора 145 м. Ландшафт адносіцца да падзоны падтаёжных (змешана-лясных), азёрна-ледавіковых, марэнна-аэёрных, пагоркава-марэнна-азёрных.

Гідралогія У заказніку 35 азёр (Ельня, Белае, Бярэжа, Бліжняе, Вялікае, Курганістае, Смоўж, Лапухі, Чорнае, Высокае, Сухое, Плоскае і інш.), рэкі Яльнянка, Бярэжа, Волта і іншыя, якія ўсе разам займаюць 4,4 % тэрыторыі. Запаўняюцца яны грунтавымі водамі і атмасфернымі ападкамі. Берагі пераважна забалочаныя. На асобных вадаёмах ёсць невялікія астравы ў асноўным сплавіннага тыпу. Большасць азёр мае плошчу менш гектара, размешчаны яны ў цэнтральнай і паўднёва-заходняй частцы заказніка. Іх узровень вагаецца ад адзнакі 137,9 м (возера Чорнае) да 144,4 м (Лапухі). Самы буйны вадаём — возера Ельня, мелкаводны, алігатрофны, найбольшая глыбіня 3,5 м, водная паверхня плошчай 5,42 км², плошча вадазбору 14,4 км². Ён тыповы для тундравай зоны: мае нізкую мінералізацыю і кіслую рэакцыю, высокую каляровасць і нізкую празрыстасць вады, у ім утвараюцца торф, сапрапелі. Балотны масіў мае з вадаёмамі агульны гідралагічны рэжым і функцыянуе як адзіная сістэма.

Флора

Тэрыторыя заказніка адносіцца да падзоны дубова-цёмнахваёвых падтаёжных шыракаліста-яловых лясоў і адлюстроўвае структурныя асаблівасці леса-балотных і балотных комплексаў. 192 віды сасудзістых раслін адносяцца да 126 родаў, 62 сямействаў, 6 класаў, 5 аддзелаў. У іх ліку 177 кветкавых, 8 папаратнікаў, па 3 голасемянныя і хвашчы. Выяўлена 12 відаў дрэў, 22 — хмызнякоў, 4 — паўхмызнякоў, 5 — хмызнячкоў, 134 віды травяністых раслін. Найбольш часта сустракаюцца 18 відаў асакі і 6 — лазы, што ўласціва паўночнаму ўсходу Усходне-Еўрапейскай раўніны. А мхоў нават 24 віды, сярод якіх пануюць сфагны, сустракаюцца вельмі рэдкія для Беларусі і Усходняй Еўропы і . Лішайнікаў тут каля 50 відаў.

Лес Лясы заказніка адрозніваюцца ад навакольных. Тут пераважаюць бяроза (38,4 % лясной плошчы) і сасна (19,4 %), менш ельнікаў (14,3 %), асіннікаў (12,9 %), чорнаальшаннікаў (8,2 %), ясеню (2,1 %). Сярэдні ўзрост дрэў — 42 гады, 57,7 % іх маюць сярэднюю і поўную спеласць, ёсць нават перастаялыя. Сухадольныя лясы займаюць 19,3 % лясной плошчы, пераўвільготненыя — 54,6 %, балотныя — 26,1 %. Больш за палову сасоннікаў —забалочаныя: багульнікавыя, асакова-сфагнавыя; 35,6 % — пераўвільготненыя (чарнічныя). Ельнікі ў асноўным сухадольныя. Заказнік адметны дубравамі часткова натуральнага паходжання ва ўзросце 65-75 гадоў, якія перамешваюцца з , , і .

Сярод бяроз найбольшыя плошчы займаюць (75,6 %) і . Бярэзнікі сталі вынікам чалавечай дзейнасці на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Асінавыя лясы растуць на дастаткова багатых і непераўвільготненых глебах. займае невялікія ўчасткі на ўскрайках балотнага масіву. Але найбольш каштоўныя ўгоддзі размешчаны толькі на некалькіх кварталах.

Балотная расліннасць

Яна характарызуецца слаба выражаным рэльефам (курганы да 15—25 см) і двума ярусамі — дрэвы (пераважна ) і мох. На адкрытых мясцінах пераважаюць асокі і сфагнавыя мхі ( і ), у некаторых месцах распаўсюджаны балотныя хмызнячкі. Значныя плошчы займаюць пагуркава-мачажныя і пагуркава-азёрныя комплексы расліннасці.

Пасля вялікіх паверхневых пажараў 1998 і 2002 гадоў з’явіліся , , на сотнях гектараў. Лугавая расліннасць займае 0,1 % плошчы ў рэчышчы Яльнянкі. Тут часта сустракаюцца , , . На берагах азёраў Ельня, Доўгае, Плоскае, Яжгіня пануюць , і , , ускраек вады займаюць імхі.

Рэдкія і знікаючыя расліны: , , , , , , , , , , , , , , . Для іх захавання дастаткова папярэджання пажараў і абмежавання збору.

На тэрыторыі заказніка выяўлена 10 катэгорый асабліва каштоўных раслінных супольнасцей, агульная плошча якіх склала 18 067 гектараў (69 % тэрыторыі). Гэта карэнныя плакорныя дубравы, ясеневыя і ліпавыя лясы, чорнаальшаннікі, асіннікі ўперамешку з шыракалістымі дрэвамі, балотныя супольнасці з ахоўнымі відамі раслін, у першую чаргу карлікавай бярозай, супольнасці адкрытых верхавых балот, ягаднікі (журавіннікі і бруснічнікі), участкі лекавай і тэхнічнай сыравіны.

Жывёльны свет Заказнік з’яўляецца сховішчам для многіх насякомых, якія захаваліся з часін апошняга зледзянення. Па берагах азёр жыве 18 відаў жужаляў, сярод якіх рэдкія і малавядомыя. На масіве зарэгістравана 149 відаў матылёў. Тут выяўлена 117 відаў птушак, 31 — млекакормячых, 7 — земнаводных. Асаблівасцю з’яўляецца мноства гадзюк.

Сярод птушак большасць вадаплаўных і балотных. У параўнанні з іншымі верхавымі балотамі, найбольш шырока прадстаўлены віды паўночнага паходжання, большасць з якіх — рэдкія і якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе ў цэлым. У паслягняздовы перыяд тут канцэнтруюцца гусепадобныя (, , , ,  — знікаючы від на планеце, , ). Акрамя таго, на балоце ўтвараецца найбуйнейшы ў рэспубліцы (да 2—3 тысяч асоб) перадвырайны гурт . Большасць млекакормячых знаходзіцца на перыферыі балота. Сярод капытных толькі і .

Рэдкія і знікаючыя У межах заказніка выяўлена 27 рэдкіх і знікаючых відаў, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, сярод іх 8 відаў насякомых, 18 — птушак і 1 млекакормячы.

Сярод насякомых — , , , , , , , . Птушкі: , , , , , , , , , , , , , , , , , . Млекакормячыя — .

Рэкрэацыйны патэнцыял На тэрыторыі заказніка знаходзяцца ўгоддзі Мёрскай і Шаркаўшчынскай (адпаведна 24 і 0,5 тыс. га) арганізацый таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Паводле выніках уліку 2006 года ў іх зарэгістравана 27 ласёў, 54 дзікі і 50 . На балотах гняздуецца каля 100—200 асобін , і нырковых качак, а ў час выраю адпачывае 1—2,5 тысячы гусей і каля 500—1000 качак. Яшчэ выяўлены дзясяткі і . Сярод драпежнікаў — 30 , 25 і 7 , тут каля 70,  — з паўсотні.

3 2000 года паляванне на пералётных птушак на тэрыторыі заказніка забаронена. Праз цяжкую даступнасць заказнік «Ельня» слаба выкарыстоўваўся ў рэкрэацыйных мэтах, хаця з’яўляецца перспектыўным для развіцця экатурызму і адукацыйна-асветніцкіх праектаў.

У 2012 годзе на тэрыторыі заказніка будзе ўтворана інфраструктура экалагічнага турызму. Фінансуецца гэты праект па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН. У Ельні плануецца стварэнне экалагічнага цэнтра, арганізацыя экалагічных сцяжынак і навучанне спецыялістаў і персаналуhttp://news.tut.by/society/271887.html .

Літаратура Балота Ельня // Скарбы прыроды Беларусі = Treasures of Belarusian Nature / аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш.]. — Мн., 2005 — С. 154—156. Гидрологический заказник республиканского значения «Ельня» // Очарование Миорского края = Charm of Myory Region / сост. В. А. Ермаленок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин — Новополоцк, 2007. — 50 с. Дедюро, Л. Дыши, Европа, глубже! / Л.Дедюро // Віцебскі рабочы. — 2007. — 29 сак. О судьбе гидрологического заказника «Ельня». Зуёнак, С. Ратуем балота «Ельня» / С. Зуёнак // Міёрскія навіны. — 2002. — 13 жн. Ельня // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 497. «Ельня» вачамі вучоных // Міёрскія навіны. — 2007. — 14 ліп. Флора и растительность ландшафтного заказника «Ельня» / Д. Г. Груммо, О. В. Созинов, Н. А. Зеленкевич [и др.]; под ред. Н. Н. Бамбалова; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т эксперименталь-ной ботаники. — Минск: Минсктиппроект, 2010. — 200 с.: ил.

Спасылкі Заказники Витебской области Увидела свет уникальная книга, посвящённая болоту Ельня

Катэгорыя:Заказнікі Беларусі Катэгорыя:Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мёрскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе