Krok — беларускі музычны гурт.

Гурт быў створаны ў 2002 годзе. Krok граў у стылі грандж, песні пісалі на беларускай мове. У 2006 годзе гурт выпусціў аднайменны з назвай каманды альбом. Krok актыўна выступалі ў Беларусі, былі ўдзельнікі фэсту «Басовішча» ў 2006 годзе. У 2010 годзе гурт з-за шматлікіх разнагалоссяў распадаецца. Былы лідар Раман Сухоцкі заснаваў новы калектыў «Avias», Аляксей Камоцкі і Аляксандр Балахонаў пачалі працу ў гурце «Every Nine Time», а басіст Аляксей Худніцкі з’ехаў у Санкт-Пецярбург.

У 2012 годзе ўдзельнікі гурта Krok сабраліся арыгінальным складам, каб даць апошні настальгічны канцэрт, які адбыўся 13 мая 2012 года ў клубе «JackClub».Krok: дыскатэка 00-х (+відэа) / Experty.by

Дыскаграфія («West Records», 2006)

Удзел у зборніках Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Рай» Басовішча XVII (2007) — «Адное і тое ж» Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Навальніца»

Удзельнікі

Арыгінальны склад Раман Сухоцкі — спеў, гітара Андрэй Глотаў — гітара Аляксей Худніцкі — бас-гітара Аляксей Камоцкі — ударныя

Былыя ўдзельнікі Уладзімір Агаян — ударныя (2009)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Krok на Last.Fm Krok Вконтакте Алексей Худницкий (Krok): «Не успели захотеть чего-то нового» / Ultra-music.com

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе