«Маланка Orchestra» — беларускі музычны гурт з Мінска, які выконвае музыку у розных стылях — ад ска да gypsy-твісту.
Гісторыя Калектыў утварыўся вясной 2007 года. «Маланка Orchestra» з'яўляецца аркестрам танцавальнай музыкі і песень. У працах пераважаюць мелодыі румынскіх цыган, рытмы самба, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок фільмаў Таранціна, чачотка рок-н-ролу і лірызм ды драма клезьмеру (kletzmer). У 2011-2012 гадах лідар гурта Леанід Паўлёнак абвясціў пра працу адразу над двума альбомамі, якія мелі чарнавую назву «Маланка мікс»"Маланка аркестр" піша танцавальны "бэст" і пласцінку ў духу Тома Ўэйтса / Experty.by і «Песни плача и удачи»"Маланка Orchestra" пішуць "Песни плача и удачи" / Experty.by. Але далей за дэма-запісы справа не кранулася.
Вядучая ідэя аркестра лепш за ўсё выяўляецца праз словы Ігі Попа: «Добрыя танцавальныя рытмы і кранальныя мелодыі яднаюць людзей».
Удзел у канцэртах і фэстах Музычны фэст «Пустые холмы», 2007, Расія, Калужская вобласць Фэст «Музыкальный апельсин», 2007, 2008, Беларусь, Мінск Вялікі канцэрт-прэзентацыя, 2008, Беларусь, Мінск, тэатр Эстрады Аб’яднаны канцэрт з маскоўскай групай Kletzmer Nayekhovichi, 2008, Беларусь, Клуб Гудвін Удзел у «Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў», 2008, Беларусь
Альбомы Песни плача и удачи (2010) — дэма-версія
Склад Леанід Паўлёнак — гітара, спеў Навуменка Юрый — кантрабас Мазэпіна Наталля — скрыпка Карабухін Віталь — валторна Еўдакімчык Яўген — трамбон Чарнавокі Андрэй — барабаны Сальнік Сяргей — цымбалы
Спасылкі Маланка Orchestra на Last.fm Канцэрт у «Графіці» Группа «Маланка Orchestra»: Мы играем хорошую поп-музыку
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2007 годзе