«НагУаль» — беларускі псіха-фолк гурт. Выконвае песні на фанемнай гаворцы, якую вынайшаў лідар калектыву і нязменны ўдзельнік Леанід Паўлёнак, а таксама на рускай і беларускай мовах. Гурт утварыўся ў Мінску ў 2000 годзе.
Гісторыя У 2000 годзе беларускі гітарыст Леанід Паўлёнак перабраўся ў Мінск з Наваполацка і разам з групай аднадумцаў стварыў «НагУаль» — музычны калектыў, які змешвае этнічную музыку (бліжэйшы тэрмін — «world music») з элементамі панку, ска і рок-н-ролу. Гурт выконвае песні на неіснуючай гаворцы, тэксты ўяўляюць набор выпадковых гукаў або слоў, запазычаных з розных моў свету. Сам Леанід Паўлёнак апісвае музыку «НагУаль» як «этнічны сюррэалізм».
За гады існавання калектыву яго ўдзельнікамі былі больш за 40 чалавек, сярод якіх Святлана Бень («Серебряная свадьба»), Ягор Забелаў («Gurzuf», «Егор Забелов Трио», «Серебряная свадьба»), Іван Жук («Наеховичи», «Станция МИР», «Умка и броневичок»), Віктар Сямашка («Князь Мышкин»), Ганна Шапашнікава, Марына Неўгень («Спасибо», «Хайле Туммс»), Марына Васілеўская («Серебряная свадьба»). У залежнасці ад праграмы і акустычнай прасторы склад «НагУаль» пастаянна змяняецца.
У 2005 годзе адбылася прэзентацыя другога альбома «У Земли под юбкой».
У 2006 «НагУаль» сталі героямі тэлевізійнага праекта Дзмітрыя Дзіброва «ПроСВЕТ» на тэлеканале «Расія».
На цырымоніі ўзнагароджання лепшых рок-музыкантаў Беларусі «Рок-каранацыя 2006» група стала пераможцам у намінацыі «Пазітыўная музыка» (за альбом «У Земли под юбкой»).
У 2007 годзе Леанід Паўлёнак адышоў ад псіха-фолку і эксперыментаў з этнікай у бок больш меладычнай і танцавальнай музыкі. Так з'явіўся «Маланка Orchestra» — «першы ў Беларусі танцуючы аркестр», у склад якога ўвайшлі музыкі «НагУаль» (Юрый Навуменка (кантрабас), Наталля Мазэпіна (скрыпка), Віталь Карабухін (валторна), Яўген Еўдакімчык (трамбон), Андрэй Чарнавокі (барабаны), Сяргей Сальнік (цымбалы). Музыку новага праекта можна апісаць як «яўрэйска-цыганскае ска з даданнем беларускіх фальклорных матываў». «Маланка Orchestra» выконваў песні не на выдуманай мове, а на рускай і беларускай.
У 2009 годзе на цырымоніі «Музычная прэмія Сталічнага Тэлебачання — 2009» (Беларусь) калектыў «Маланка Orchestra» перамог у намінацыі «Лепшая альтэрнатыўная група».
Тым не менш музыкі працягнулі гастраляваць пад брэндам «НагУаль», уключаючы ў праграму як сольныя кампазіцыі Леаніда Паўлёнка, напісаныя для тэатральных пастановак, так і песні «Маланка Orchestra». У 2008 годзе канцэрты прайшлі ў Германіі, Польшчы, Літве, Францыі, Румыніі, Украіне, Малдове.
У 2013 годзе група «НагУаль» стала намінантам на Нацыянальную музычную прэмію тэлеканала СТБ у катэгорыі «Лепшы этна-фолк выканаўца (калектыў)».
Леанід Паўлёнак цесна супрацоўнічае з тэатрам, піша музыку для кіно і анімацыі.
2014 — 2016
У лютым 2014 «НагУаль» прадставіў новы кліп на песню «Хакель Джакель», у аснове якой алюзія на «Корабль Дураков» Вячаслава Палуніна. У тым жа годзе ўбачыў свет міні-альбом «Маладзік удалы»."Нагуаль" представляет мини-альбом в стиле магического реализма (+слушать/+скачать) / Experty.by Рэліз складаецца з пяці песень і ўключае кампазіцыю «Лимончики» з рэпертуару «Маланка Orchestra» на рускай мове, а таксама першую для групы песню на беларускай мове. У запісе альбома прынялі ўдзел 13 чалавек. Можна лічыць, што з гэтага моманту пад брэндам «НагУаль» аб'ядналіся ўсе папярэднія праекты Леаніда Паўлёнка.
У 2014 «НагУаль» дае сольныя і зборныя канцэрты ў Расіі і Беларусі, іх можна было ўбачыць на фестывалях «Men's Fest 2014» (Брэст, Беларусь), «Дружба Festival 2014» (хутар Шаблі, Беларусь), «Mirum Music Fest 2015» (Мір, Беларусь), «Brest Bike Fest 2015» (Брэст, Беларусь).
У 2015 годзе ўдзельнікі «НагУаль» з песняй «Индишь» з'явіліся ў тэлекасцінге 6 сезона ўкраінскай версіі шоў «Х-Фактар», дзе атрымалі падтрымку трох з чатырох суддзяў і магчымасць далейшага ўдзелу ў праекце, аднак на наступных этапах гурт не выступае.
Для праграмы тэлеканала АНТ «Легенды. Live» музыкі запісалі кавер-версіі на песні Гарыка Сукачова, ВІА «Верасы» і The Prodigy.
Вясной 2016 адбылася прэзентацыі новай песні «Вясёнка», у аснову якой пакладзены ўсходнеславянскі абрад гукання вясны.
Летам з абноўленай праграмай «НагУаль» выступіў у Расіі на міжнародным фэсце «Дзікая Мята» (в. Бунырова, Тульская вобласць) і, у якасці хэдлайнера першага дня, «Мир Сибири» ў Шушэнскам, на поўдні Краснаярскага краю.
У чэрвені 2017 года на сайце інтэрнэт-лэйбла Пяршак гурт выдаў новы альбом «Землемер и Чипполино»."Нагуаль" выдаў першы за восем год альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
Бягучы склад Паўлёнак Леанід — голас, гітара, народны барабан, тайская флейта, ёлкін нос, дзіцячы трамбон, акарына, саломка, чадская арфа, гляк, сапілка Калеснікаў Канстанцін — бас-гітара Мазэпіна Наталля — скрыпка, вакал Паўлючэня Віктар — акардэён Гарохаў Андрэй — барабаны Квартальны Егор — вакал, укулеле, шэйкер, тамбурын, караталы, жабка Сесійныя музыкі: Навуменка Юрый — кантрабас, вакал Чарнавокі Андрэй — барабаны, вакал Ладуцька Павел — гітара, вакал Губанаў Арцём — конгі, гляк, шэйкер, народны барабан, шумавыя эфекты Benjamine Cope — кларнэт, чароўная рура, вакал Еўдакімчык Яўген — трамбон Мяцельскі Мікіта — саксафон
Дыскаграфія 2002 — «Ощущения, забвение…» 2005 — «У Земли под Юбкой» 2005 — «Вершки-корешки» 2009 — «Полесская хроника» (анталогія 2004—2008) 2014 — «Маладзік удалы» (EP) 2017 — «Землемер и Чипполино»
Відэакліпы 2003 — «Утешение Снегом», рэж. Дзяніс Маркін 2004 — «У Земли под Юбкой», рэж. Ала Вольская 2007 — «Маленький зелёный жук», рэж. Анатоль Вечар, Ганна Шапашнікава 2007 — «Никодим играет с облаками», рэж. Леанід Паўлёнак 2014 — «Хакель Джакель», рэж. Вячаслаў Багдановіч, Нюркіна Песня
Спасылкі «НагУаль» на Яндэкс. Музыка
Выбарка па тэгу «НагУаль» на сайце Ultra-music.com Перадача «Культур-мультур»: Многословный и бессловесный «Нагуаль»
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе