NGC 1399 (іншыя абазначэнні — ESO 358-45, MCG -6-9-12, AM 0336-353, FCC 213, PGC 13418) — эліптычная галактыка (E1) ў сузор’і Печ.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Характарыстыкі Галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 65 мільёнаў светлавых гадоў ад нас. Яна з'яўляецца цэнтральнай галактыкай Скопішча Печы — другой па велічыні скопішча галактык, што знаходзіцца ў межах 100 мільёнаў светлавых гадоў ад нас. Даследаванні NGC 1399, а таксама суседняй эліптычнай галактыкі NGC 1404 паказалі, што яны маюць незвычайна высокі ўзровень рэнтгенаўскага выпрамянення. Найболей магутныя крыніцы размешчаныя ў ядрах гэтых галактык. Таксама апынулася, што паміж NGC 1399 і NGC 1404 знаходзіцца гарачае газа-пылавое воблака, якое таксама выпрамяняе ў рэнтгенаўскім дыяпазоне.
Гл. таксама
Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог
Літаратура
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1835 годзе 1399 Катэгорыя:Печ (сузор’е)