Воўчын, Воўчына — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 32,9 м. Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,29 км. Аб’ём вады 7,87 млн м³. Плошча вадазбору 3,68 км².

Геаграфія Возера знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка, за 12 км на поўначы ад гарадскога пасёлка Мядзел, каля вёскі Кабайлы, на поўначы ад возера Мядзел. Выцякае ручай у Мядзелку.

Азёрная катлавіна Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 10—15 м (на поўначы 4—5 м), пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя.

Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на захадзе і ўсходзе вышынёй 0,3—0,5 м, у паўночным заліве нізкія, забалочаныя. На захадзе і поўначы пойма шырынёй 10—30 м.

Падводная частка катлавіны конусападобнай формы, літараль вузкая і спадзістая, сублітараль і прафундаль стромкія. Глыбіні да 2 м займаюць 13 % плошчы возера. Дно да глыбіні 4—7 м высцілаюць пяскі, да 10 м — апясчаненыя ілы. У паўночным заліве пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі з вялікай колькасцю карбанатаў.

Водны рэжым Мінералізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць 4,6 м. Возера мезатрофнае. Слабапраточнае, упадае 1 ручай, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Мядзелка.

Расліннасць і жывёльны свет Надводная расліннасць амаль адсутнічае, падводная ўкрывае дно да глыбіні 4 м.

Водзяцца шчупак, акунь, гусцяра, верхаводка, плотка, мянтуз, лінь, карась, краснапёрка; ёсць ракі.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Мядзельская група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі