Лі́дар эска́драных мінано́сцаў — падклас тарпедна-артылерыйскіх караблёў, які існаваў у ваенна-марскіх сілах шэрагу краін у першай палове XX стагоддзя. Тэрмін «лідар флатыліі» () упершыню з'явіўся ў брытанскім флоце ў гады Першай сусветнай вайны і абазначаў буйны эсмінец, прыстасаваны для размяшчэння камандзіра флатыліі са сваім штабам, і большы за звычайныя эсмінцы памерамі, хуткасцю і ўзбраеннем. Савецкая ваенна-марская класіфікацыя вызначала лідар, як карабель падкласа эсмінцаў, але большага водазмяшчэння, з большай хуткасцю і ўзмоцненым артылерыйскім узбраеннем, прызначаны для вываду ў атаку эсмінцаў.

Фактычна, лідарамі ў савецкай ваенна-марской літаратуры традыцыйна называюць як караблі, пабудаваныя для падтрымкі эсмінцаў і кіравання імі, так і баявыя караблі, не прызначаныя для падобных задач, напрыклад, французскія «контр-мінаносцы» (), італьянскія «разведчыкі» (), а таксама буйныя эсмінцы, якія вылучаюцца сваімі характарыстыкамі і названыя ў заходняй літаратуры «суперэсмінцамі» (). Такім чынам, да ліку лідараў прылічвалі небраніраванныя тарпедна-артылерыйскія караблі, якія займалі прамежкавае становішча паміж эскадранымі мінаносцамі і лёгкімі крэйсерамі.

Акрамя таго, у ВМС ЗША ў 1954—1975 гадах выкарыстоўвалася фармальнае пазначэнне «лідар эсмінцаў» () у адносінах да ракетных караблях, водазмяшчэннем да 10 000 тон, звычайна менаваўшыміся фрэгатамі. У 1975 годзе ў адпаведнасці з новай класіфікацыяй караблёў ВМС ЗША, яны былі падзеленыя на два класа: ракетныя крэйсеры і эсмінцы.

Лідары ў Другой сусветнай вайне

Да пачатку Другой сусветнай вайны лідары разглядаліся як прамежкавы паміж лёгкімі крэйсерамі і эсмінцамі клас хуткаходных артылерыйска-тарпедных караблёў, прызначэннем якіх, на думку вядучых ваенна-марскіх спецыялістаў, з'яўлялася: Падаўленне лідараў і мінаносцаў праціўніка; Забеспячэнне абароны сваіх караблёў ад нападаў тарпедных сіл праціўніка; Вывядзенне сваіх мінаносцаў у атакі супраць сіл праціўніка; Тактычная разведка; Выкарыстанне тарпеднай зброі; Мінныя пастаноўкі. Аднак у ходзе ваенных дзеянняў не было выпадкаў вывядзення эсмінцаў лідарамі ў тарпедную атаку. Рэальна баі з ужываннем тарпеднай зброі эсмінцамі адбываліся альбо паміж самімі эсмінцамі, альбо з удзелам крэйсераў. Не паказалі гэтыя караблі сябе доўжным чынам і ў якасці суперэсмінцаў. Калі французскія контр-мінаносцы былі хутка выведзеныя з вайны капітуляцыяй Францыі, а савецкія лідарыПлатонов А. В. Энциклопедия советских надводных кораблей, 1941—1945;— СПб.: ООО «Издательство Полигон», 2002;— С. 130-143. — 5 000 экз.  і італьянскія скаўты вырашалі, у асноўным, зусім не прадугледжаныя для іх задачы, то нямецкія цяжкаўзброеныя эсмінцы рабілі спробы весці марскія баі з надводным праціўнікам, але не праявілі сябе са станоўчага боку. Асабліва характэрным быў бой у Біскайскім заліве 28 снежня 1943 года, калі два брытанскіх лёгкіх крэйсера, адзін з якіх быў састарэлым, упэўнена разграмілі нямецкае злучэнне з пяці суперэсмінцаў і шасці мінаносцаў, не нясучы пры гэтым ніякіх страт.

Да сярэдзіны вайны эсмінцы ператварыліся з малых ударных караблёў у эскортныя баявыя адзінкі, якія абараняюць галоўныя сілы флоту ад паветранай і падводнай пагрозы. Пры гэтым яны маглі прыняць удзел у баі цяжкіх караблёў, але гэта ўжо не з'яўлялася іх галоўнай задачай. Такім чынам, наступальнае ўзбраенне эсмінцаў адышло на другі план, а гэта азначала, што сэнс існавання спецыяльных лідараў эсмінцаў страчваўся. Да заканчэння вайны яны знікаюць з класіфікацыі ўсіх краін, акрамя Вялікабрытаніі і СССР, прычым брытанскія лідары ўжо практычна нічым не адрозніваліся ад эсмінцаў.

Лідары ў пасляваенны час Нягледзячы на знікненне з класіфікацый амаль усіх флатоў тэрміна «лідар эсмінцаў», ён фармальна выкарыстоўваўся ў ВМС ЗША з 1950-х гадоў. Па-першае, ранейшая класіфікацыя ваенных караблёў, створаная ў эпоху, калі асноўным відам баявых дзеянняў на моры быў бой, карабель супраць карабля, страціла значэнне. Надводны савецкі флот у пачатку 1950-х гадоў быў занадта слабы, каб браць яго пад увагу. Разам з тым, вопыт Другой сусветнай вайны паказаў, што асноўную пагрозу для надводных караблёў цяпер будуць прадстаўляць авіяцыя і падводныя лодкі. Хуткае развіццё рэактыўнай авіяцыі, кіраваных ракет і ядзернай суднавой энергетыкі рабіла гэтую перспектыву яшчэ больш актуальнай. Па-другое, габарыты новай ракетнай зброі, напрыклад зенітных ракет «Тэр'ер» і «Тэйлас», рабілі немагчымым размяшчэнне яго на караблях з памерамі эсмінца часоў Другой сусветнай вайны. Патрабавалася стварыць новы клас караблёў для новай зброі, асноўнай задачай якіх меркавалася эскартаванне авіяносных груп.

У 1954 годзе спецыяльна створаны камітэт па пытаннях ваеннага суднабудавання, які ўзначальваў У. Шындлер, прапанаваў змяніць існуючую класіфікацыю ў дачыненні да новых умоў. У прыватнасці, ствараўся новы клас ваенных караблёў — «фрэгаты». Пры гэтым меркавалася асацыяцыя не з супрацьлодачнымі караблямі часоў Другой сусветнай вайны, але з паруснымі фрегатами XVII—XIX стагоддзяў. Фрэгатамі або караблямі флоцкага эскорту, сталі называцца баявыя адзінкі па сваім водазмяшчэнні займаючыя прамежкавае месца паміж эсмінцамі і крэйсерамі. Але для захавання пэўнай пераемнасці з папярэдняй класіфікацыяй, яны сталі афіцыйна лічыцца ў складзе флоту як лідары эсмінцаў, прычым падпадзяляліся на лідары — DL (Destroyer Leader), ракетныя лідары — DLG (Destroyer Leader Guided) і атамныя ракетныя лідары — DLGN (Destroyer Leader Guided Nuclear).

Агульная ацэнка лідараў Ацэньваючы нядоўгую гісторыю развіцця падкласа лідараў, варта перш за ўсё сказаць, што сама назва «лідар», прынятая ў савецкай ваенна-марской тэрміналогіі, з'яўляецца не цалкам удалым. Характэрна, што большая частка караблёў, традыцыйна уключаная ў разрад лідараў, на самай справе не прызначалася для лідараванія эсмінцаў. У гэтай сувязі, прыняты ў заходняй літаратуры тэрмін «суперэсмінец» у значна большай ступені адлюстроўвае сутнасць гэтага карабля.

Вопыт баявога прымянення паказаў, што ні ў Першай, ні ў Другой сусветнай войнах лідарам не прыйшлося выводзіць эсмінцы ў атаку. Больш таго, не маючы пераважнай перавагі над эсмінцамі, лідар верагодна і не мог гэтага зрабіць. Невыпадкова ў якасці лідараў тарпедна-артылерыйскіх караблёў неаднаразова выступалі лёгкія крэйсеры. Напрыклад, лідарам эскадры французскіх контр-мінаносцаў быў лёгкі крэйсер «Эміль Берцін», радыкальна праўзыходзячы сваіх падапечных па агнявой моцы.

Яшчэ адной праблемай быў прамежкавы статус лідараў. З аднаго боку, пастаянны рост водазмяшчэньня і баявой моцы эсмінцаў прыводзіў да таго, што ўжо пабудаваны лідар губляў свае перавагі і станавіўся «звычайным» эсмінцам. З іншага, спробы стварыць лідар на новым якасным узроўні прыводзілі да таго, што атрымліваўся карабель, які меў лёгкае браніраванне і відавочную перавагу ў агнявой моцы, такі, як галандскі «Тромп». Але падобная баявая адзінка ўжо мела вялікае водазмяшчэнне і аўтаматычна разглядалася маракамі не як лідар эсмінцаў, але як вельмі слабы крэйсер і выклікала жаданне будаваць паўнавартасныя крэйсеры.

Галоўнай жа прычынай знікнення лідараў з класіфікацыі баявых караблёў стала змяненне самога характару марской вайны. Баі паміж надводнымі сіламі паступова гублялі сваё значэнне, тарпедныя атакі эсмінцаў сталі рэдкасцю і хутчэй вынікам удалага збегу абставінаў. Клас эскадраных мінаносцаў ператварыўся перш за ўсё ў эскортныя караблі СПА і СЛА, а такім эсминцам лідары ўжо былі не патрэбныя.

Гл. таксама Мінны крэйсер Эсмінец Мінаносец Мінаноска

Літаратура Дашьян А. В., Патянин С. В., и др. Флоты Второй мировой. — М.: Коллекция, Яуза, ЭКСМО, 2009. — С. 561 - 564. — ISBN 978-5-699-33872-6. Эдгар Дж. Марч. Британские Эсминцы. История Эволюции. 1892-1953. Часть 3. — СПб.: Галея Принт, 2013. — 167 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-8172-01321. Платонов А. В. Советские миноносцы. Ч.1. — СПб.: Галея-Принт, 2003. — ISBN 5-8172-0078-3. Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1906—1921. — London: Conway Maritime Press, 1986. — ISBN 0-85177-245-5. Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946. — London: Conway Maritime Press, 1980. — ISBN 0-85177-146-7. Osborne E. W. Destroyers. An illustrated history of their impact. — Santa Barbara, California, USA: ABC-CLIO Inc, 2005. — ISBN 1-85109-479-5.

Спасылкі Да гісторыі ваеннага караблебудавання П. І. Качура, А. Б. Морын. Лідары эскадраных мінаносцаў ВМФ СССР. С. В. Пацянін. Лідары, эсмінцы і мінаносцы Францыі ў Другой сусветнай вайне. Суперэсмінцы Савецкага флоту Лідары тыпу «Ленінград»

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў