NGC 3422 (іншыя абазначэнні — MCG-2-28-15, PGC 32534) — лінзападобная галактыка ў сузор’і Чаша. Адкрыта ў 1880 г. брытанскім астраномам Эндру Команам разам з суседняй галактыкай NGC 3421 з дапамогай 36-цалевага рэфлектара. Знаходзіцца на перыферыі групы галактык USGC S152 (іншае абазначэнне — SS2b 153) з цэнтральнай эліптычнай галактыкай NGC 3411. На вуглавой адлегласці менш за адну хвіліну на поўдзень ад галактыкі на нябеснай сферы знаходзіцца досыць яркая зорка.

Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».

Гл. таксама

Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог

Літаратура

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1880 годзе 3422 Катэгорыя:Чаша (сузор’е)