Да́рлінг () — рака на паўднёвым усходзе Аўстраліі, у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, правы прыток ракі Мурэй. Да зліцця з ракой Калгаа мае назвы Думарэк, Макінтайр, Баруан.
Даўжыня ракі 2740 км. Плошча вадазбору 650 000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 42 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах хрыбта Нью-Інгленд.
Крыніцы
Літаратура — С. 54.
Спасылкі Longest Rivers // Commonwealth of Australia (Geoscience Australia) Darling River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Новага Паўднёвага Уэльса Катэгорыя:Басейн Мурэя