Брыт-поп — разнавіднасць альтэрнатыўнага року, што мела распаўсюджанне на брытанскай музычнай сцэне ў 1990-х гадах. Кірунак брыт-поп узнік як рэакцыя на музыку грандж сярод брытанскіх музыкаў, азнаменаваў моцную хвалю зацікаўленасці сваёй культурнай музыкальнай традыцыяй. Брыт-поп сфарміраваўся пад уплывам гітарнай поп-музыкі 1960-ых гадоў, таксама на яго паўплывалі такія музычныя кірункі, як глэм-рок, панк-рок і так званае брытанскае ўварванне.
Найбольш паспяховымі гуртамі, звязанымі з рухам, з’яўляюцца Oasis, Blur, Suede і Pulp; гэтыя гурты вядомыя як «вялікая чацвёрка».https://www.theguardian.com/music/2013/aug/25/suede-review
Стыль і корні Брыт-поп часам разглядаецца як рэтраспекцыя, інструмент маркетынгу і культурная падзея, а не музыкальны стыль увогуле. Такую выснову можна зрабіць, зыходзячы з рознабаковасці стылістык, якія ён у сябе ўключае: элементы брытанскай музыкі шасцідзесятых гадоў, глэм-року і панка сямідзесятых, інды-попа васьмідзесятых. Уплыў на гурты дзевяностых ішоў з розных крыніц: Blur i Oasis натхняліся The Kinks і The Beatles, у той час як гучанне гурта Elastica несла адбітак арт-панк-року. Што аб’ядноўвала — агульная павага да брытанскай поп-сцэны мінулага, а таксама ўплыў гурта The Smiths. Сур’езна паўплывала на станаўленне жанра сцэна Мадчэстера, усталяваўшы ўпор на добра запамінальныя песні, якія маглі канкурыраваць з пануючым пад канец 1980-х шугейзам і хваляй амерыканскага гранджуhttp://www.allmusic.com/style/britpop-ma0000002480.
Першыя гады
«Бітва брыт-попа»
Зніжэнне ўздзеяння
Прадстаўнікі жанру З жанрам брыт-поп ассацыіруюць наступныя гурты: Ash Black Grape Blur The Boo Radleys Cast The Divine Comedy Elastica Kula Shaker Oasis Ocean Colour Scene Pulp Sleeper Suede Supergrass
Прадстаўнікі жанру на Беларусі Hair Peace Salon Jitters Open Space
Заўвагі
Катэгорыя:Жанры альтэрнатыўнага року