NGC 5746 (іншыя абазначэнні — UGC 9499, MCG 0-38-5, ZWG 20.12, KCPG 434B, IRAS14424+0209, PGC 52665) — спіральная галактыка з перамычкай (SBb) ў сузор’і Дзева. Аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Апісанне Масіўная галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 100 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. Група галактык NGC 5746 уваходзіць у воблака галактык Дзева III (усходняя частка Звышскопішча Дзевы).
11 красавіка 2003 г. касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне ў гэтай галактыкі гало, што распасціраецца больш за на 60 тыс. светлавых гадоў па абодва бакі ад дыска. Паходжанне гарачага гало імаверна звязана з паступовым прытокам міжгалактычнага газу, які застаўся з часоў фарміравання галактыкі.
Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1786 годзе 5746 Катэгорыя:Дзева (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі з перамычкай