Джэліл Асані (, ; нар. , Кічава, Паўночная Македонія) — паўночнамакедонскі футбаліст албанскага паходжання, абаронца албанскага клуба «Влазнія» са Шкодэра.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубах роднага Кічава «Напрэдак» і «Влазрымі». Улетку 2015 года далучыўся да албанскага «Бюліса», у пачатку 2016 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Металурга». З лета 2016 года выступаў за мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета».
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт"Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Джелилом Асани. football.by.. Пачынаў сезон у стартавым складзе жодзінцаў на пазіцыі левага абаронцы, аднак пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клубДжелил Асани покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by..
Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком клуба «Шкендыя», але згуляў за яго толькі ў двух матчах. У студзені 2018 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал». У ліпені 2018 года далучыўся да баснійскага клуба «Младаст» Добай Какань, а ў наступным годзе стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да лістапада 2019 года.
У студзені 2020 года далучыўся да амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс». Пакінуў яго ў канцы года, так і выйшаўшы на полі. У жніўні 2021 года стаў іграком баснійскага «Рудара», а ў жніўні 2022 года перайшоў у албанскі «Эрзені». У жніўні 2023 года папоўніў склад «Влазніі».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Ігракі ФК Напрэдак Кічава Катэгорыя:Ігракі ФК Влазрымі Катэгорыя:Ігракі ФК Бюліс Балш Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ФК Пемброўк Атлета Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шкендыя Катэгорыя:Ігракі ФК Маш’ал Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Добай Какань Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Пітсбург Рыверхаўндс Катэгорыя:Ігракі ФК Рудар Прыедар Катэгорыя:Ігракі ФК Эрзені Шыяк Катэгорыя:Ігракі ФК Влазнія Шкодэр