«Рок-каранацыя» — штогадовая беларуская рок-прэмія. Цырымоніі ўзнагароджання адбываліся з 1995 года па 2012 год за музычныя падзеі і творы папярэдняга года. Месцам правядзення амаль заўсёды быў Мінск, таксама прэмія праводзілася ў Маладзечна. У 2016 годзе арганізатары спрабуюць перазапусціць прэмію, але гэта не ўдаецца. Гісторыя

Рок-каранацыя ’94

Адбылася 12 студзеня 1995 года. Месца правядзення — Альтэрнатыўны тэатр. Рок-карона — «Крама» Альбом — «Сон у трамваi» — «Новае Неба» Трыдыцыі і сучаснасць — «Палац» Дэбют — «Why Not» Рок-князёўна — Кася Камоцкая

Рок-каранацыя ’95

Адбылася 19 студзеня 1996 года. Месца правядзення — Альтэрнатыўны тэатр. Рок-карона — «Rouble Zone» Альбом — «Put Your Money… Now!» — «Rouble Zone» Трыдыцыі і сучаснасць — «Палац» Дэбют — «Парадокс» Шоўмэн — Алег «Джагер» Мінакоў (лідар-вакаліст «Rouble Zone») Найлепшы тэкст — «Бывай» — «N.R.M.» За вернасць жанру — «Крама» Рок-князёўна — Кася Камоцкая

Рок-каранацыя ’96

Адбылася 23 студзеня 1997 года. Месца правядзення — кіна-канцэртная зала «Кастрычнік». Рок-карона — «Ляпіс Трубяцкі» Альбом — «Ранетое сердце» — «Ляпіс Трубяцкі» Традыцыі і сучаснасць — «Палац» Дэбют — «The Stokes» Песня — «Партызанская» — «N.R.M.» Тэксты — «Ляпіс Трубяцкі» сумесна з Касяй Камоцкай з гурта «Новае Неба» За найлепшую інтэрпрэтацыю шлягера — «Neuro Dubel» («Здравствуй, чужая милая»)

Рок-каранацыя ’97

Адбылася 29 студзеня 1998 года. Месца правядзення — кіна-канцэртная зала «Масква». Рок-карона — «N.R.M.» Альбом — «Народны Альбом» Традыцыі і сучаснасць — «KRIWI» Дэбют — «Thank You Jesus» Песня — «Я знаю любовь» — «Новый Иерусалим» і «Танец» — «Пани Хида» Тэксты — Міхал Анемпадыстаў («Народны альбом») Падзея года — выхад альбома «» Відэакліп — «Слёзы на соснах» — «Пани Хида» Рок-князёўна — («Hasta La Fillsta»)

Рок-каранацыя ’98

Адбылася 29 студзеня 1999 года. Месца правядзення — канцэртная зала «Мінск». Рок-карона — «Neuro Dubel» Альбом — «Охотник и сайгак» — «Neuro Dubel» Традыцыі і сучаснасць — «Троіца» Дэбют — «Happy Face» Песня — «Я буду ждать» — Аляксей Шадзько Рок-князёўна — Вераніка Круглова («KRIWI») Відэакліп — «Охотник и сайгак» — «Neuro Dubel» Тэксты — Аляксей Шадзько Музыка — Піт Паўлаў («N.R.M.», «KRIWI»)

Рок-каранацыя ’99

Адбылася 29 студзеня 2000 года. Месца правядзення — канцэртная зала «Мінск». Рок-карона — «KRIWI» Альбом — «Ворсинки и катышки» — «Neuro Dubel» Традыцыі і сучаснасць — «Крама» Дэбют — «ТТ-34», «Exist» Песня — «Паветраны шар» — «N.R.M.» Рок-князёўна — Вераніка Круглова (вакалістка «KRIWI») Відэакліп — «За туманам» — «KRIWI» Тэксты — Аляксей Шадзько Праект — «Сьвяты вечар» Музыка — Сяржук Трухановіч

Рок-каранацыя 2000

Адбылася 26 студзеня 2001 года. Месца правядзення — канцэртная зала «Мінск». Рок-карона — «N.R.M.» Альбом — «Тры чарапахi» — «N.R.M.» Традыцыі і сучаснасць — «Ur’ia» Дэбют — «Без Билета» Песня — «Тры чарапахi» — «N.R.M.» Рок-князёўна — не прысуджана Відэакліп — Анатоль Вечар «Чыстая, сьветлая» («N.R.M.») Тэксты — «N.R.M.» Падзея — «Я нарадзіўся тут» Група стагоддзя — «Песняры» Уладзіміра Мулявіна Музыкант — Лявон Вольскі («N.R.M.»)

Рок-каранацыя 2001

Адбылася 24 лютага 2002 года. Месца правядзення — канцэртная зала «Мінск». Рок-карона — Алесь Суша (прадзюсар, «Я нарадзіўся тут») Альбом — «Хавайся ў бульбу» — «Крама» Традыцыі і сучаснасць — Зміцер Вайцюшкевіч Дэбют — «Імпэтт» Песня — «Без Билета», «Мая краіна — Беларусь!» Рок-князёўна — Дана («Імпэтт») Відэакліп — «Палац» — «На турэцкіх палях» Сайт года — «Любовь и спорт» Тэксты — Леанід Дранько-Майсюк Музыка — Зміцер Вайцюшкевіч За ўклад у развіццё беларускай культуры — «Сузор’е»

Спецпрызы: Ад часопіса «Музыкальный журнал» — «БМАgroup» (за зборнік «Hard Life Heavy Music I») Ад «Radio Polonia» — Вітаўт Мартыненка (за прасоўванне польскага рока на Беларусі)

Рок-каранацыя 2002

Адбылася ў маі 2003 года. Месца правядзення — Канцэртная зала «Мінск». Цырымонія была прысвечана памяці Уладзіміра Мулявіна. Ліквідаваны намінацыі «Рок-князёўна», «Тэксты», «Музыкант году». Галоўную карону Лявон Вольскі ўручыў сынам Уладзіміра Мулявіна Валерыю і Уладзіміру. Група года — «Крамбамбуля» Альбом года — «Крамбамбуля» Песня года — «Абсэнт» («Крамбамбуля») Традыцыі і сучаснасць — «Стары Ольса» Прадзюсар года — Р. Макараў («Personal Depeche»), А. Халадзінскі, А. Старповіч Падзея года — адкрыццё «Першага музычнага» Адкрыццё года — «Куклы» Спецпрызы: Сайт года — pesnyary.com Саўндпрадзюсар — Г. Сыракваш Рэгіянальны выканаўца — «Rasta»

Рок-каранацыя 2004—2005

Адбылася 28 лютага 2006 года. Месца правядзення — канцэртная зала «Мінск». Прыз глядацкіх сімпатый — «Фляўс і Кляйн» Альтэрнатыўны гурт года — «ТТ-34» Блюз-рок выканаўца — «Крама» Фолк-выканаўца — Іван Кірчук Праект года — «Прэм’ер Тузін 2005» Выканаўца года — Лявон Вольскі Спявачка года (Рок-князёўна) — Руся («Indiga») Дэбют года — «Tav. Mauzer» Кліп года — «Турысты» («Крамбамбуля») Песня года — «Белакрылы анёл» («Zet») Альбом года — «Tanki» («Neuro Dubel») Група года — «J:морс» Спэцпрызы: За адданасць рок-ідэалам — клуб «Графіці» За найлепшую публікацыю пра беларускую рок-музыку — Віктар Дзятліковіч «Іх Мроя. Іх N.R.M.» Фестываль года — «Рок-кола», Полацк

Рок-каранацыя 2006

Цырымонія адбылася 25 лютага 2007 года ў канцэртнай зале «Мінск». Рок-карона — «Rasta» Выканаўца года — Ян Маўзэр («Tav. Mauzer») Цяжкая музыка — «Rasta» (альбом «The Age of Moverment») Спеўная паэзія — Зміцер Вайцюшкевіч і «WZ-Orkiestra» (альбомы «Танга з ружай» і «Песні з доўгай шуфляды») Традыцыі і сучаснасць — «Ur’іa» (альбом «Калі-чакра») Пазітыўная музыка — «Нагуаль» (альбом «У земли под юбкой») Поп-рок выканаўца года — «J:морс» (альбом «Босиком по мостовой») Рок-выканаўца года — (альбом «Романтика») Хіп-хоп выканаўца году — «Городская тоска» (альбом «С миром») Кліп года — «Яблочный чай» («Apple Tea») Хіт года — «Гадзючнік» («N.R.M.») Рок-князёўна — не ўручалася Праект года — «Прэм’ер Тузін 2006» Альбом года — «Босиком по мостовой» («J:морс»)

Рок-каранацыя 2007

Цырымонія адбылася 29 лютага 2008 года ў канцэртнай зале «Мінск». Рок-карона (гурт года) — «Neuro Dubel» Выканаўца года — Лявон Вольскі Адкрыццё года — «Дзецідзяцей» Прарыў года — «Фляўс і Кляйн» Кліп года — «Капітал» («Ляпіс Трубяцкі») Песня года — «Капітал» («Ляпіс Трубяцкі») Традыцыі і сучаснасць (лепшы фолк-выканаўца года) — «Osimira» Рок-князёўна — Вольга Самусік («Tarpach», «žygimont VAZA») Праект года — «Калыханкі», Дзіцячы фонд ААН Альбом года — «Stasi» («Neuro Dubel»)

Рок-каранацыя 2008

14 сакавіка 2009 года цырымонія ўпершыню прайшла на выездзе — у доме культуры горада Маладзечна. Рок-карона (гурт года) — «Ляпіс Трубяцкі» Песня года — «Зорачкі» — «Ляпіс Трубяцкі» Альбом года — «Manifest» («Ляпіс Трубяцкі») Выканаўца года — Віталь Артыст (гурт «Без Билета») Рок-князёўна — Ганна Хітрык («Дзецідзяцей») Адкрыццё года — «Esprit» Кліп года — «Мечтатели» («Без Билета») Традыцыі і сучаснасць — этна-трыё «Троіца» Дыплом «За вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музыкі»вызначалася арганізатарамі — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо»). Спецыяльныя ўзнагароды атрымалі таксама «IQ48» — ад праекту Generation.bY, «Авангардшкола» — ад газеты «Наша Ніва», «ESPRIT» — ад сайта univer.by, «Крама» — ад пісьменніка і выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава, «Садъ» — ад Еўрапейскага радыё для Беларусі, «Князь Чародей» — ад кампаніі «Global CD».

Рок-каранацыя 2009

Адбылася ў мінскім клубе «Рэактар» 4 сакавіка 2010 года. Рок-карона (гурт года) – «Без Билета» Песня года — «Ружовыя акуляры» («Ляпіс Трубяцкой») Дэбют года — «The Toobes» Традыцыі і сучаснасць — «Крама» Поп-рок праект года — «Open Space» Рэп-праект года — «Нестандартны варыянт» Выканаўца года — Зміцер Вайцюшкевіч Рок-князёўна — Анастасія Шпакоўская (гурт «Naka») За вялікі ўнёсак у беларускую рок-музыку — «Neuro Dubel» Падзея года — канцэрт да 15-годдзя «N.R.M.» Праект года — «Тузін. Перазагрузка» Вяртанне года — Жнюв Кліп года — «Африка» («Без Билета») Альбом года — «Africa» («Без Билета»)

Рок-каранацыя 2010

На цырымоніі, якая адбылася 18 лютага 2011 у клубе «Реактор» замест КЗ «Мінск», якая была першапачаткова зарэзервавана, але ў якой выйшла са строю супрацьпажарная заслона, прызоў за мінулы музычны год не ўручалася. Была падведзена рыса пад 15-гадовай гісторыяй і сімвалічна названы — «Лепшы беларускі гурт 15-годдзя» і «Лепшы беларускі альбом 15-годдзя» сярод ранейшых уладальнікаў Галоўнай рок-кароны і пераможцаў у намінацыі «Альбом года».

Рок-каранацыя 2011

Прарыў года — «Akute» Рок-князёўна — Зоя Сахончык («ZM99») Альбом года — «Зімачка» (этна-трыа «Троіца») Падзея года — фестываль «Камяніца» Песьня года — «Дым» («Pomidor/Off») Поп-рок гурт — «J:морс» За адданасць жанру — «Drum Ecstasy» Традыцыі і сучаснасць — «Znich» Гурт года (Галоўная рок-карона) — «Pomidor/Off»

Ацэнкі Зміцер Безкаравайны, заснавальнік партала «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў прэмію, якая «зрабіла шмат», у той жа час абазначыў спад пазіцый беларускамоўнага рока і імкненне арганізатараў рабіць камерцыйна паспяховыя канцэрты сярод фактараў, якія прывялі да яе закрыцця. Па яго ж словах, яна «доўгія гады выклікае вялікія пытанні» і з нацыянальнай ператварылася «ў прыватную прэмію 2–3 чалавек». Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе папракнула прэмію за недастатковую рокавую арынтацыю і камерцыялізацыю.

Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год вызначыў рубіконам пачатку заняпаду прэміі інцыдэнт з гуртом «J:морс» і Аляксандрам Мілінкевічам ў 2006 годзе.

Віталь Артыст, франтмен гурта «Без Билета», у 2010 годзе праз «СБ. Беларусь сегодня» так ацаніў прэмію: «Вельмі здорава, што гэтая прэмія існуе. І лічу, што такіх прэмій павінна быць больш: яны могуць стаць выдатным стымулам для малавядомых выканаўцаў».

Гл. таксама Спіс уладальнікаў Галоўнай «Рок-кароны»

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе