Камо Аганесян (, нар. , ) — армянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Арарат-Арменія» з Ерэвана і нацыянальнай зборнай Арменіі.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Ерэване, але потым сям’я пераехала ў Беларусь, дзе жыла спачатку ў Магілёве, а потым у Жодзіне. У 2000 годзе Камо вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у школе «Шэнгавіт», але неўзабаве перайшоў у «Пюнік». У 2008 годзе выступаў за клуб «Патані», які быў складзены з ігракоў юнацкай зборнай Арменіі, на наступны сезон вярнуўся ў «Пюнік», дзе спачатку выступаў за другую каманду, а ўжо з сезона 2010 замацаваўся ў асноўным складзе. Разам з «Пюнікам» выйграў тры тытулы чэмпіёна Арменіі і пяць кубкаў краіны.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт. Стаў асноўным іграком жодзінцаў, у схеме з пяццю абаронцамі звычайна выступаў у якасці правага крайняга абаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2018 года вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам». Аднак, неўзабаве адправіўся на прагляд у талдыкарганскі «Жэтысу» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні сезона 2019, а ў студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з алмацінскім «Кайратам», разам з якім стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Казахстана.
У студзені 2022 года перайшоў у «Астану». У студзені 2024 года стаў іграком клуба «Арарат-Арменія».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.
Дасягненні Чэмпіён Арменіі (3): 2009, 2010, 2015 Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2016 Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2009, 2010, 2013, 2014, 2015 Уладальнік Суперкубка Арменіі: 2010 Чэмпіён Казахстана (2): 2020, 2022 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021 Уладальнік Кубка Казахстана: 2021 Уладальнік Суперкубка Казахстана: 2023
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Арменіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Патані Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат-Арменія