Звышструкту́ра — структура ўпарадкаванага сплаву, у якой атамы рознага гатунку правільна чаргуюцца, утвараючы перыядычную рашотку з перыядам, які перавышае перыяды крышталічных рашотак матэрыялаў, што ўтвараюць сплаў.Фіз.энцыклапедыя, Т.4.
Утварэнне звышструктуры адбываецца пры тэмпературы, ніжэйшай за пэўнае значэнне (гл. тэмпература ўпарадкавання), калі атамам дадзенага гатунку энергетычна выгадна быць абкружанымі атамамі іншага гатунку. Часта звышструктура ўтвараецца ў выніку фазавага пераходу 2-га роду.
Прыкладамі звышструктур з'яўляюцца β-латунь, у якой атамы медзі і цынку ў цалкам упарадкаваным стане займаюць пазіцыі ў вяршынях і цэнтрах кубічных каморак, а таксама сплавы з складам, блізкім да медзь-берылій, медзь-паладый, серабро-магній, жалеза-алюміній, золата-цынк і інш.
Літаратура Эпштэйн Э. М. Сверхструктура // С.453.
Катэгорыя:Фізіка Катэгорыя:крышталяграфія Катэгорыя:дыфракцыя