Янка Юхнавец (псеўданім К. Юхневіч; , в. Забродак, — , Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі і .
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Вялікую Айчынную вайну, у пачатку акупацыі, арыштаваны СД, летам 1944 года вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене (1949). З 1949 года жыў у ЗША.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у эміграцыі. Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе (часопісы «Шыпшына» і «Сакавік»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія» (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967). Выйшлі кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989—1990), «Сны на чужыне» (Мінск, 1994; з серыі «Галасы беларускага замежжа» выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Шмат твораў Я. Юхнаўца не выдана.
Бібліяграфія Дань майго часу (зборка твораў) = Revelation of my time (collected works). — Нью-Ёрк: выданьне Беларускага Архіву ў ЗША, 1993. — 195 с. Драматычныя начыркі. — Нью-Ёрк, 1996. — 169 с. Знаёмства / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 141—149. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2. Ідучы да ракі / / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 150—155. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2. Калюмбы = Columbuses. — Нью-Ёрк: выданьне Ўсебеларускага Архіву, 1967. — 40 с. Новая Элегія: [Зборнік паэмаў]. — [Нью-Ёрк] Новая Элегія. — München: Buchdruckerei «Logos», . — 18 с. Сны на чужыне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 220 с. Спатканьня / Янка Юхнавец // Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы / Укл. Л. Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2005. — 412 с. — С. 156—164. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 9). — ISBN 985-504-011-2. Паэзія / Янка Юхнавец; уклад., прадм. і камент. Л. Юрэвіч; пад рэд. Н. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 620 с.: іл. — (Галасы Айчыны). Творы. Т. 1. — Нью-Ёрк, 1987. — 179 с. Т. 2. — Нью-Ёрк, 1989. — 194 с. Т. 3. — Нью-Ёрк, 1990. — 85, 50 с. Узгоркі і Пячоры (Драматычны нарыс) // Бацькаўшчына. — 1959. — № 23 (459). — 7 чырвеня. — С. 2—3; № 24 (460). — 14 чырвеня. — С. 2—3; № 25—26 (461—462). — 28 чырвеня. — С. 2—5; № 27 (463). — 5 ліпеня. — С. 2—3; № 28 (464). — 12 ліпеня. — С. 2—3; № 29 (465). — 19 ліпеня. — С. 2—3; № 30 (466). — 2 жнівеня. — С. 2—3. Шорах моўкнасьці. Вершы. — Нью-Ёрк: выданьне Уладзімера Пелясы, 1955. — 48 с.
Літаратура
Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. — Мн.: БДУ, 2002. Памёр паэт — сябар нью ёрскага аддзелу Б. А. З. А. // Весткі й Паведамленьні аддзелу NY. Monday, January 19 @ 22:11:38 PST — Эл.рэсурс baza-belarus.org
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША